Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэн Сьміт: Лукашэнку — на суд ў Гаагу


Крыстафэр Сьміт
Крыстафэр Сьміт

Аляксандр Лукашэнка павінен паўстаць перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе за злачынствы супраць чалавечнасьці, заявіў старшыня Хэльсынскай камісіі ў Кангрэсе ЗША Крыстафэр Сьміт у інтэрвію радыёстанцыі «Голас Амэрыкі».

Выступаючы ў Кангрэсе на мерапрыемстве, прысьвечаным другой гадавіне жорсткага разгону шматтысячнай дэманстрацыі ў цэнтры Менску 19 сьнежня 2010 году, амэрыканскі кангрэсмэн заявіў, што ЗША павінны ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

«У сьвятле рэпрэсій абсалютна неабходна, каб урад ЗША ня проста працягваў падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць і праваабаронцаў, але і павялічыў такую падтрымку. Мы таксама павінны прыцягнуць да адказнасьці самога Лукашэнку і ягоных паслугачоў за тое, як яны абыходзяцца з палітычнымі зьняволенымі і людзьмі, якія змагаюцца за свабодную Беларусь», — сказаў Сьміт.

Зь Беларусі для ўдзелу ў слуханьнях прыехалі Жана Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў; Натальля Пінчук — жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага, і праваабаронца Тацьцяна Равяка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG