Рэдактарка аддзелу культуры «СБ» пасьмяялася зь беларускай мовы

Журналіст «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук спрабаваў атрымаць камэнтар у рэдактаркі аддзела культуры газэты «Советская Белоруссия» наконт яе галасаваньня на адборы «Эўрабачаньня».
Вікторыя Папова, якая ўваходзіць у журы гэтага конкурса, адмовілася адказваць, а пазьней у размове пачала сьмяяцца зь беларускай мовы журналіста. Прыступ сьмеху ў яе выклікала слова «пытаньнечка»:

«Як я вас люблю, беларусаў... Ненавіджу, ненавіджу!» — чуваць на запісе, які рэпартэр выставіў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.


http://w.soundcloud.com/player/?url=http%3A%2F%2Fapi.soundcloud.com%2Ftracks%2F70801908&show_artwork=true


Вось як Вікторыя Папова пракамэнтавала (па-расейску) для нашага радыё сваю гутарку з журналістам «Эўрарадыё» Зьмітром Лукашуком. ’

Вікторыя Папова (фота з сайту «СБ»)

«Мае словы «ненавіджу» адносілася да такога журналісцкага стылю, які прадэманстраваў мой суразмоўца. Мне здаецца, гэта вельмі непрафэсійна — званіць пасьля конкурсу, праз два дні, ў панядзелак і нешта там высьвятляць. Наагул не абмяркоўваюцца меркаваньні журы. Правільна? Я паспрабавала яму гэта мякка сказаць, а ён насядаў. Давялося да гэтага стылю ўжыць слова «ненавіджу». Але гэта не да беларусаў адносілася... Я ў 30-м пакаленьні беларуска, муж мой беларус. І я выдзеру вочы любому, хто мне асабіста, а не на сайтах пад нікамі, скажа, што я не люблю беларусаў».

Your browser doesn’t support HTML5

Рэдактарка аддзелу культуры газэты «Советская Белоруссия» Вікторыя Папова



Як стала вядома «Свабодзе», Вікторыя Папова разглядае магчымасьць падаць у суд пазоў супраць Зьмітра Лукашука за абразу гонару і годнасьці.

Міхаіл Шыманскі, старшыня камісіі па этыцы Беларускага саюза журналістаў, з нагоды зьняважлівых для беларусаў выказваньняў журналісткі «Советской Белорусии» Вікторыі Паповай заявіў «Свабодзе»:

«Я думаю, на сакратарыяце Беларускага саюза журналістаў мы разгледзім гэтае пытаньне. А там відаць будзе».


Зьміцер Лукашук ўсьцешаны рэакцыяй у сеціве на абразу беларускай мовы

Зьміцер Лукашук (у цэнтры) падчас уручэньня прэміі "Вольнае слова" ў траўні 2012-га.

Журналіст «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук распавёў «Свабодзе», што ён быў абураны спробай рэдактаркі адзьдзела культуры «СБ» Вікторыі Паповай ад пачатку прынізіць яго, а не адказаць на пастаўленае пытаньне або хаця б ветліва ухіліцца ад пытаньня:

«Спрабаваў цярпець. Але калі ўжо пачаліся незразумелыя кпіны і нейкія нэрвова-псыхадэлічныя хіхікі наконт самой мовы, то тут каб не сарвацца і не нагаварыць, я проста паклаў слухаўку і спыніў на гэтым размову».

Зьміцер Лукашук кажа, што ўпершыню за шмат гадоў журналісцкай працы ён першы спыніў гутарку, не вытрымаўшы таго, што гучала зь іншага боку.

Апрача публікацыі аўдыё гэтай размовы ў сеціве спадар Лукашук не лічыць патрэбным неяк далей разьвіваць гэтую тэму. А тое, як людзі адрэагавалі на гэтую публікацыю, усьцешыла Зьмітра:

«Я думаю, што я дзесьці на такую рэакцыю і разьлічваў, каб паглядзець, як людзі ацэньваюць такое стаўленьне і на такія культурныя паводзіны, так бы мовіць. Гэтая рэакцыя мяне абнадзейвае, што прынамсі шмат людзей, можа быць, якія нават самі не размаўляюць па-беларуску, але з павагай ставяцца да беларускай мовы».



А што думаеце вы?