Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папова: «Гэта не да беларусаў адносілася»


Вікторыя Папова
Вікторыя Папова

Рэдактарка аддзелу культуры газэты «Советская Белоруссия» Вікторыя Папова пракамэнтавала для нашага радыё сваю гутарку з журналістам «Эўрарадыё» Зьмітром Лукашуком.

Дракахруст: Вікторыя, вас не раздражняе мая беларуская мова?

Папова: Не.

Дракахруст: Як бы вы маглі пракамэнтаваць вашу гутарку з журналістам Зьміцерам Лукашуком, якая атрымала гучны розгалас? Вас абвінавачваюць у ня вельмі прыемных рэчах.

Папова: Я ў 30-м пакаленьні беларуска, муж мой беларус. І я выдзеру вочы любому, хто мне асабіста, а не на сайтах пад нікамі, скажа, што я не люблю беларусаў. Мае словы «ненавіджу» адносілася да такога журналісцкага стылю, які прадэманстраваў мой суразмоўца. Мне здаецца, гэта вельмі непрафэсійна — званіць пасьля конкурсу, праз два дні, ў панядзелак і нешта там высьвятляць. Наагул не абмяркоўваюцца меркаваньні журы. Правільна? Я паспрабавала яму гэта мякка сказаць, а ён насядаў. Давялося да гэтага стылю ўжыць слова «ненавіджу». Але гэта не да беларусаў адносілася.

Дракахруст: Вікторыя, ваша рэакцыя была на слова «пытаньнечка». У адказ вы сказалі: «Ох, як я вас люблю, беларусаў». А што — вас так зьбянтэжыла ці раздражніла гэтае слова?

Папова: Я выказала сваю думку — я люблю беларусаў. Мяне не зьбянтэжыла... Мяне бянтэжыла хутчэй трасянка, ня вельмі пісьменная беларуская мова майго суразмоўцы. А асобныя слова камэнтаваць... Я не зразумела вашае пытаньне. Мяне нічога не раздражняе, у мяне ўсё выдатна.

Наўпроставы лінк


Нагадаем, Вікторыя Папова, адмовілася адказваць на пытаньне журналіста «Эўрарадыё» Зьмітра Лукашука, а пазьней у размове пачала сьмяяцца зь беларускай мовы журналіста. Прыступ сьмеху ў яе выклікала слова «пытаньнечка»:

«Як я вас люблю, беларусаў... Ненавіджу, ненавіджу!» — чуваць на запісе, які рэпартэр выставіў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG