У Менску ў судзе Цэнтральнага раёну пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыя Дорна.
Яго затрымалі 13 сакавіка гэтага году. Сьледчым камітэт паведамляў Радыё Свабода, што Юрыя Дорна вінавацяць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу: апроч атрыманьня хабару, гэта яшчэ перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, ухіленьне ад выплаты падаткаў, выкраданьне альбо пашкоджаньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак і службовы падлог, а таксама іншыя махінацыі са здачай маёмасьці ў арэнду.
Суд над кіраўніком Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыем Дорнам аказаўся нешматлюдным. Апроч журналістаў, былі яшчэ два выкліканых судьдзёй экспэрты, і яшчэ пара наведнікаў. Пасьля перапынку зьявіліся сваякі Юрыя Дорна.
Сёньня пракурор пасьпеў толькі зачытаць абвінавачаньне, што заняло амаль гадзіну. Меркавалася, што асноўным абвінавачаньнем стануць перавышэньне службовых паўнамоцтваў і ўхіленьне ад падаткаў, а таксама атрыманьне хабару ў памеры 13 тысяч даляраў. Іх Юры Дорн нібыта атрымаў за спрыяньне ў заключэньні дамовы арэнды нежылых памяшканьняў, якія належаць рэлігійнаму аб’яднаньню. Некаторыя вэб-рэсурсы нават называлі імя бізнэсмэна, які даваў хабар і нібыта наўмысна падставіў Дорна.
Аднак першым эпізодам абвінавачаньня стала іншая гісторыя. Паводле матэрыялаў сьледзтва, у 2001–2002 гадах Юры Дорн незаконным чынам завалодаў домам у Радуні, у якім нарадзіўся Ісраэль Мэір Пупко, вядомы як Хафец Хаім. Гэты драўляны будынак разабралі з дапамогай мясцовых жыхароў, вывезьлі праз памежны пункт Беняконі, даставілі ў порт гораду Клайпеда, а далей вывезьлі ў ЗША. Паводле сайту ешывы Хафеца Хаіма ў Нью-Ёрку, дом цяпер у іх. Камэнтароў ад ешывы атрымаць пакуль не ўдалося. Аднак на сваёй вэб-старонцы Ешыва называе перанос дому Хафеца Хаіма у ЗША адным з галоўных сваіх праектаў.
Хафец Хаім — адзін з самых аўтарытэтных асьветнікаў габрэяў у XX стагодзьдзі. Адна зь ягоных кніг, Мішна Брура, стала асноўным кодэксам жыцьця і паводзінаў рэлігійных габрэяў усяго сьвету. Хафец Хаім нарадзіўся ў Дзятлаве ў 1838 годзе. У Радуні ён стварыў ешыву, будынак якой захаваўся і дагэтуль. Цяпер там клюб. У Радуні таксама і магіла Хафеца Хаіма.
Старшыня Радуньскага сельсавету Станіслаў Жук на пытаньні Радыё Свабода адказваць адмовіўся, хоць і пацьвердзіў, што Дорн вывез з Радуні драўляны «стогадовы» дом.
Цяперашні кіраўнік Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Навум Ёфэ кажа, што нічога ня ведаў пра гісторыю з домам Хафеца Хаіма:
«Абсалютна нічога мы ня ведалі. Для мяне гэта было адкрыцьцё з боку сьледчых. Наколькі я ведаю паводле матэрыялаў сьледзтва, дом набываўся ад імя аб’яднаньня, але ніхто пра гэта ня ведаў. Я так разумеў, што на тым баку ў Штатах былі ў гэтым зацікаўленыя людзі, інакш бы яны ня несьлі такія выдаткі».
Спадар Ёфэ кажа, што, магчыма, гэты дом дагэтуль не рэканструяваны. Між тым аб’яднаньне ўжо вырашыла ўсе пытаньні з падатковай інспэкцыяй. «Паціху ўзнаўляем жыцьцё аб’яднаньня. Пасьля суду абяром кіраўніка. Юрыдычна старшыня цяпер Дорн».
Памяшканьне па адрасе Менск, Даўмана, 13Б, у якім нібыта нелегальна здаваў плошчы ў арэнду Юры Дорн, застаецца ў распараджэньні аб’яднаньня. Як будзе разглядацца справа Дорна, меркаваць немагчыма, кажа Навум Ёфэ.
Цікава, што адзін з адвакатаў, якія абараняюць Юрыя Дорна перад беларускім правасудзьдзем, — сын старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай Аляксей Ярмошын. На пачатку паседжаньня ён хадайнічаў перад судом, каб у другой палове дня па пятніцах, а таксама ў працоўныя суботы паседжаньні не праводзіліся з улікам спэцыфікі справы. Судзьдзя Леанід Ясіновіч адмовіў наконт пятніц. Пра суботы яшчэ думае. Судзьдзя Ясіновіч, які вядзе працэс, знаходзіцца ў сьпісе неўязных у Эўразьвяз пасьля падзеяў сьнежня 2010 году.
Адвакат Ярмошын мяркуе, што справа Дорна зацягнецца да траўня.
Радыё Свабода атрымала ліст ад Ешывы Хафеца Хаіма зь Нью-Ёрку. У ім тлумачыцца сытуацыя зь перамяшчэньнем у ЗША дому Хафеца Хаіма з Радуні. Хоць у лісьце не раскрываюцца падрабязнасьці таго, якім чынам Юдэйскае рэлігійнае аб’яднаньне стала ўласьнікам дому Хафеца Хаіма ў Радуні, аднак паведамляецца, што будынак ешывы ў Радуні, гэтаксама, як і дом, належыць Рабіну Заксу з ЗША.
Добрага ранку,
Мы зьбянтэжаныя інфармацыяй пра тое, як можна лічыць незаконным перамяшчэньне дому, які відавочна належыць Ешыве і Рабіну Заксу ў ЗША. Уся працэдура была выкананая: мэр Радуні ведаў пра гэта, гэтаксама як і мэр Воранава. Я думаю, што сем’і, якія жылі ў гэтым доме, атрымалі месца жыхарства, і ўсім было патлумачана, што так будзе зроблена. Пра гэта таксама паведамляў мясцовы журналіст… Дом, гэтаксама як і ешыва ў Радуні, зьяўляюцца ўласнасьцю рабіна Закса, як і гэтая ешыва ў ЗША. Мы зусім нічога ня ведаем пра тое, што працэдура набыцьця маёмасьці была парушаная.
Перасьлед любога чалавека толькі таму, што ён перамяшчае сваю ўласную маёмасьць нам незразумелы, і мы не разумеем таксама, за што перасьледуюць спадара Дорна. Беларускія ўлады ніколі не зьвярталіся да нас, мы ня ведаем падрябазнасьцяў справы спадара Дорна, але нас усхвалявала тое, што вы нам паведамілі.
Калі ласка, памятайце, што дом (Хафеца Хаіма — рэд.) быў перамешчаны хутка пасьля таго, як у будынку ешывы ў Радуні адбыўся рамонт і ўсе кнігі і неўзнаўляльныя манускрыпты Хафеца Хаіма, якія знаходзіліся на гарышчы, былі зьнесеныя ўніз і публічна спаленыя у горадзе. Больш таго, месца дзе знаходзілася магіла ХХ — там, дзе адбываліся масавыя забойствы нацыстамі габрэйкіх сем’яў і студэнтаў ешывы — выкарыстоўвалася мясцовымі жыхарамі для выпасу кароў.
Мы спадзяемся, што ніхто, улучна з спадаром Дорнам, ня будзе перасьледавацца з гэтай нагоды і молімся за тое, што справядлівасьць пераможа.
Сара Стэрн, Ешыва Хофец Хаім

Абсалютна нічога мы ня ведалі. Для мяне гэта было адкрыцьцё з боку сьледчых