Жыхарка Менску Вера Мялешка, у якой на руках двухгадовая дачка і пад апекай непаўналетні брат, атрымала з суду рашэньне аб высяленьні яе з кватэры.
Вера Мялешка зьвярнулася па дапамогу ў «Свабоду», бо ёй «няма куды больш ісьці».
Бухгальтарка Вера Мялешка ў роспачы. У панядзелак маладая маці атрымала з Маскоўскага суду рашэньне аб высяленьні яе з кватэры. Між тым уласнага жытла ў маладой жанчыны няма, а на руках — двухгадовая дачка і 17-гадовы брат, які знаходзіцца пад яе апекай. 7 гадоў таму бацькі Веры Мялешкі загінулі ў аўтакатастрофе, і з таго часу Вера апякуецца братам. Кватэра на вуліцы Рафіева ў менскім мікрараёне Малінаўка — сацыяльная. Гэта значыць, што яна не належыць Веры Мялешцы і яе брату. Прыватызаваць кватэру загінулых бацькоў Веры не дазволілі, а пачаць будаваць новую пакуль не ўдавалася, бо жанчына была ў дэкрэце, а потым у адпачынку па даглядзе за дзіцём.
Вера Мялешка: «У 2006 годзе са мной заключылі дамову, што цягам трох гадоў я мушу пабудаваць жыльлё. Але на момант заканчэньня гэтай дамовы я пайшла ў дэкрэт і звольнілася з працы. У час, калі дзейнічала дамова, мяне не накіроўвалі на будаўніцтва жыльля, казалі, што няма жыльля і што ваша чарга не падышла. І падчас дэкрэту я да іх хадзіла, каб накіравалі на будаўніцтва, але адмовілі. Я прасіла і пісьмова зьвярталася, каб працягнулі дамову, каб не апынуцца ў сытуацыі высяленьня — але таксама адмовілі.
Увесну мне прапаноўвалі кватэру для будаўніцтва, але я патлумачыла, што яшчэ ў дэкрэце, не працую, і банк такім крэдыту ня дасьць. Пагадзіліся, сказалі, што пакуль ня трэба, прыходзьце пазьней, калі вырашыце з працай. У жніўні я зноў прыйшла ў выканкам, сказала, што ўладкавала дачку ў садок, выходжу на працу і гатова пачаць будавацца. На гэта мне сказалі: „Выдатна, выходзьце на працу, будзем вас чакаць“. А на наступны дзень я атрымала дакумэнт, што выклікаюць у суд. І на сёньня мяне высяляюць зь непаўналетнім сіратой і двухгадовай дачкой. У нікуды. Адміністрацыя змагла толькі прапанаваць накіраваць майго брата ў інтэрнат пры каледжы, дзе ён вучыцца, а дзіця — у прытулак. А мяне — на вуліцу. Больш іх нічога не цікавіць».
Судовае рашэньне аб высяленьні Веры Мялешкі, яе дачкі і непаўналетняга брата прыняў судзьдзя Маскоўскага раённага суду Юры Шастакоў. Дарэчы, гэты судзьдзя знаходзіцца ў сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу. Наколькі сумленна ён выканаў сваю працу, калі разглядаў яе справу, Вера Мялешка меркаваць не бярэцца. Жанчына згадвае, што судзьдзя патрабаваў дакумэнтальных доказаў таго, што яна шмат разоў зьвярталася ў райвыканкам з прапановай пачаць будаўніцтва, але ёй адмаўлялі. «Але якія доказы? Мне казалі, што ніхто нас высяляць не зьбіраецца, і я гэтаму верыла. А зараз бачу, што мяне сьвядома падманвалі», — кажа Вера Мялешка. Яна мяркуе, што чыноўнікі Маскоўскага райвыканкаму скарысталіся чарговай кампаніяй па «чыстцы чэргаў» на жыльлё:
«Усе, усе мае сябры, як і я, мяркуюць, што проста гэтая кватэра некаму спатрэбілася. Кватэра неблагая, трохпакаёвая. Побач мэтро, непадалёк раённая адміністрацыя. Камусьці яна яўна прыглянулася».
Зьвяртаюся да супрацоўніцы аддзелу жыльлёвай палітыкі Маскоўскага райвыканкаму Ларысы Цітовай, зь якой кантактавала Вера Мялешка ў справе кватэры. Ларыса Цітова сказала, што ёсьць нормы закону, якія даюць падставы ініцыяваць высяленьне, а далей вырашае суд:
«Гэта ўжо кампэтэнцыя суду. Наколькі я ведаю, справа знаходзіцца ў судзе, які будзе вырашаць».
Карэспандэнт: «Суд ужо адбыўся. Вырашана яе выселіць».
«Я не магу камэнтаваць. Давайце, з дазволу кіраўніцтва».
Да начальніка аддзелу жыльлёвай палітыкі Маскоўскага райвыканкаму дазваніцца, аднак, не ўдалося. Магчыма, таму, што ў выканкаме ішоў чарговы прыём грамадзянаў. Маладой маці і апякунцы Веры Мялешцы месца ў гэтых чэргах ужо няма — яе лёс вырашаны. Высяленьне на вуліцу.
Раней Вера Мялешка зьвярталася ў пракуратуру і адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, але гэта ніяк ёй не дапамагло.

Адміністрацыя змагла толькі прапанаваць накіраваць майго брата ў інтэрнат пры каледжы, дзе ён вучыцца, а дзіця — у прытулак. А мяне — на вуліцу