Цэнтральная выбарчая камісія накіравала ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі прапановы па ўнясеньні зьменаў у выбарчае заканадаўства. Зьмены тычацца пашырэньня магчымасьцяў вылучаць кандыдатаў, скарачэньня фінансаваньня перадвыбарчай кампаніі за дзяржаўны кошт і байкоту выбараў. Як юрысты і палітыкі ацэньваюць магчымыя зьмены?
На думку старшыні АГП, былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анатоля Лябедзькі, гэтыя зьмены — рэакцыя ўлады на кампанію «За сумленныя выбары без Лукашэнкі», бо менавіта гэтая кампанія падчас парлямэнцкіх выбараў выявіла цэлы шэраг пустотаў і дзірак у выбарчым заканадаўстве:
«Калі гаворка ідзе пра забарону на байкот, то гэта прамое парушэньне Канстытуцыі, дзе ўсе грамадзяне надзеленыя правам альбо ўдзельнічаць, альбо ня ўдзельнічаць у выбарах. І, адпаведна, агітаваць як за ўдзел, так і за няўдзел у выбарчай кампаніі. Гэта — канстытуцыйная норма. І тое, што прапануе зрабіць Ярмошына, — гэта прамая супярэчнасьць артыкулу Канстытуцыі».
Прапановы скасаваць дзяржаўнае фінансаваньне кандыдатаў на выраб улётак і адмяніць дэбаты па радыё, на думку былога кандыдата ў дэпутаты, намесьніка кіраўніка партыі «Справядлівы сьвет» Валера Ўхналёва, — спроба яшчэ больш звузіць магчымасьці і прастору ня толькі для апазыцыйных кандыдатаў, але і тых, хто ідзе не па сьпісе ўлады:
«Невялікія сумы, але, тым ня менш, яны выдзяляюцца дзяржавай усім аднолькава. Прапануе Ярмошына гэта прыбраць, прыбраць і радыёдэбаты. Гэта ўсё рэчы, якія даюць магчымасьць нейкім чынам выйсьці да людзей тым кандыдатам, якія сёньня маюць іншы ад праўладнага пункт погляду».
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, што да зьмяншэньня фінансавых выдаткаў на агітацыю выказаў такую думку:
«Што ня будуць даваць грошай на друкаваньне ўлётак, а пусьцяць гэта на нейкія цыдулкі, якія паходзяць ад Ярмошынай і Лазавіка, то мы разумеем, пра што ідзе размова. Гэта азначае — стварыць больш перашкодаў, каб апазыцыйныя кандыдаты не даносілі сваё пасланьне, свой мэсыдж да людзей. Гэта зараз будуць рабіць Лазавік і Ярмошына».
На думку юрыста і палітоляга Юрася Чавусава, малаверагодна, што норма наконт магчымасьці вылучэньня кандыдатаў грамадзкімі аб’яднаньнямі пройдзе праз экспэртызу дзяржаўных органаў, якія займаюцца нарматворчай дзейнасьцю, хоць і задумвалася гэтая норма пад пэўныя мэты:
«Пад „Белую Русь“, пад БРСМ, пад Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Але ня будзем забывацца, што кіраўніцтва краіны фактычна наклала вета на праект пераўтварэньня „Белай Русі“ ў рэальную партыю ўлады. Таму я ўсё ж такі сумняюся, што такім ускосным чынам палітычная вага гэтых суб’ектаў будзе падвышана.
Да таго ж арганізацыі ў 1 тысячу сяброў у Беларусі ёсьць ня толькі праўладныя, але і апазыцыйныя. Ёсьць ТБМ, ёсьць БАЖ, ёсьць грамадзкае аб’яднаньне БНФ „Адраджэньне“. Таму пашырэньне магчымасьцяў грамадзкім аб’яднаньням удзельнічаць у палітыцы, на мой погляд, заканадаўча замацавана ня будзе».
Як патлумачыў спадар Чавусаў, Мін’юсту будзе даволі складана аддзяляць палітычную актыўнасьць грамадзкіх аб’яднаньняў ад іх статутнай дзейнасьці.
Усе суразмоўцы выказалі меркаваньне, што прапановы ЦВК — не касмэтычныя, а даволі сур’ёзныя, і яны — у бок пагаршэньня. А самая вялікая праблема — празрыстасьць і адкрытасьць пры падліку галасоў — застаецца ня вырашанаю.