Увечары 5 сьнежня ў менскім аддзяленьні Інстытуту Гётэ прэзэнтуецца новы нумар літаратурнага альманаху «Тэксты». Гэтае выданьне вылучаецца наватарскімі творамі маладых аўтараў і бескампраміснай пазыцыяй рэдакцыі ў ацэнцы сучаснага літаратурнага працэсу.
«Тэксты» выходзяць пры недзяржаўным выдавецтве «Галіяфы», якому напярэдадні выданьня новага нумару ўдалося афіцыйна зарэгістраваць свой альманах. Пра ўсё гэта распавёў галоўны рэдактар «Тэкстаў» Зьміцер Вішнёў.
— Спадар Зьміцер, скажыце, калі ласка, як вам удалося зарэгістраваць беларускамоўнае выданьне ў час, калі ўсё беларускае, мякка скажам, не вітаецца дзяржавай?
— Якраз для выдавецтва «Галіяфы» не было праблемаў. Мы — выдавецтва, якое дзейнічае, якое мае ліцэнзію, і мы выдаём кніжкі, выдаём іх актыўна. Зарэгістраваць часопіс — напэўна, гэта значна складаней. Але гэтае выданьне — альманах, і таму мы зарэгістраваліся.
— Што зьмяняецца ў вашай дзейнасьці з моманту, калі альманах атрымаў рэгістрацыю?
— Зьмяняецца вельмі шмат. Зьмяняецца статус — мы робімся афіцыйнымі. Альманах цяпер ужо можна адшукаць ва ўсіх абласьцях Беларусі, ён ёсьць у кнігарнях, ён паступае ў продаж разам з нашымі кніжкамі. Той, хто заангажаваны ў беларускі літаратурны працэс, калі ласка, — шукайце, знаходзьце і атрымлівайце асалоду.
— А чым адрозьніваюцца «Тэксты» ад беларускамоўных літаратурных выданьняў, якія ўжо існуюць — да прыкладу, ад часопіса «Дзеяслоў»?
— Справа ў тым, што альтэрнатывы сёньня нашаму праекту ў Беларусі няма. Мы ў пэўнай ступені безапэляцыйныя да таго, што адбываецца ў літаратурных колах. У нас вельмі шмат палемікі, крытыкі, тэарэтычных матэрыялаў. Мы не друкуем пэнсіянэраў і іх вясковыя нататкі. Мы друкуем літаратуру актуальную, тую, якой сёньня ўвогуле нестае ў нашым пэрыядычным друку.
— Вы сказалі, што не друкуеце пэнсіянэраў, але ж у новым нумары я знайшла два апавяданьні выдатнага беларускага празаіка Юрыя Станкевіча, які таксама ўжо не малады.
— Натуральна, я меў на ўвазе не пэнсійны ўзрост, а літаратурныя памкненьні. Тое, што ў нас ёсьць літаратары, якія ўжо забранзавелыя і ім ня тое што трэба пісаць — ім трэба ўжо забыць пра тое, што ёсьць асадка, і яны нават ніколі ўжо і не даведаюцца, што такое клявіятура кампутара. Гэтыя людзі проста даўно па-за кантэкстам. Сёньня іх друкуюць проста па старой завядзёнцы. На жаль, нават пасьля школьнай праграмы многія адварочваюцца ад беларускай літаратуры з такой думкаю, што ўся яна — спрэс вайна, калгас... Але ж літаратура не стаіць на месцы. Яна разьвіваецца, і ў нас ёсьць нешта актуальнае, цікавае, агульнаэўрапейскае, і таму трэба рухацца, рухаць літаратурны працэс.
— Ставіць аўтарытэты пад сумнеў вы і ў гэтым нумары не перасталі. У ім зьмешчаная востра крытычная рэцэнзія Зьмітра Серабракова на кнігу першага ляўрэата прэміі імя Гедройца Паўла Касьцюкевіча «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Чым выкліканая гэтая рэцэнзія ўжо пост-фактум, так бы мовіць?
— Варта не забывацца, што «Тэксты» — гэта не часопіс. Гэта альманах, які мае меншую пэрыядычнасьць за часопіс. Гэтая рэцэнзія была напісаная ня ўчора, а ўжо досыць даўно, і вось яна выйшла якраз напярэдадні вылучэньня новых кандыдатаў на прэмію Гедройца. І я думаю, што гэта вельмі добра. Гэта дае магчымасьць альтэрнатывы, альтэрнатывы думкі.

Your browser doesn’t support HTML5