Палітзьняволенага Аляксандра Францкевіча кінулі ў штрафны ізалятар.
Пра гэта расказала ягоная маці Тацьцяна Францкевіч. Пры гэтым адміністрацыя калёніі ўзмоцненага рэжыму «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах, дзе адбывае пакараньне анархіст, адмаўляецца паведаміць сваякам, за што і на які тэрмін ён пакараны.
Маці не выключае, што такім чынам на яе сына ўзьдзейнічаюць псыхалягічна, каб урэшце зламаць маральна — Аляксандар ня хоча пісаць прашэньня аб памілаваньні, чаго патрабуюць ад яго ідэалягічныя работнікі. Аднак яна перакананая, што нават негуманныя мэтады ўладам не дапамогуць.
Аляксандар Францкевіч нарадзіўся 6 траўня 1990 году ў Наваполацку. Працаваў праграмістам у Менску. У верасьні 2010-га яго арыштавалі па справе анархістаў. 24 траўня 2011 году Заводзкі суд Менску вынес абвінаваўчыя прысуды Аляксандру Францкевічу (3 гады пазбаўленьня волі), Мікалаю Дзядку (4,5 гады) і Ігару Аліневічу (8 гадоў). Маладыя людзі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны паводле абвінавачаньня ў зьдзяйсьненьні шэрагу палітычных акцый, у тым ліку і за напад на пасольства Расеі ў Менску ў жніўні 2010-га. Францкевіч дадаткова быў асуджаны яшчэ і за «кампутарны сабатаж» і «распрацоўку, выкарыстаньне ці распаўсюд шкодных праграм».
У кастрычніку 2011 году Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі хэльсынскі камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча палітычнымі зьняволенымі.