10 сьнежня ў Баранавіцкім арыштным доме будзе вырашацца, ці вызваляць умоўна-датэрмінова Васіля Парфянкова, якога беларускія праваабаронцы таксама лічаць палітвязьнем.
Паводле Пятра Парфянкова, бацькі арыштанта, адвакат падаў адпаведныя дакумэнты аб умоўна-датэрміновым вызваленьні. Пра парушэньні сынам турэмнага рэжыму Пятру Парфянкову невядома:
«Не, не пісаў пра тое, што ў яго ёсьць парушэньні і спагнаньні. Настрой у яго бадзёры, нармальны. Сядзіць увесь час у камэры, толькі на прагулку выводзяць, і больш нічога».
Былога ўдзельніка Плошчы пакаралі на паўгода зьняволеньня ў арыштным доме за парушэньне правілаў адбыцьця прафіляктычнага нагляду. У сваю чаргу, гэтае пакараньне Васіль Парфянкоў атрымаў за адміністрацыйныя арышты пасьля ўдзелу ў акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.