25 лістапада КХП-БНФ ушанавала памяць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну. Асобна адзначыць гэты дзень плянуе і Партыя БНФ. Чаму агульнае сьвята — Дзень Герояў — КХП БНФ і Партыя БНФ адзначаюць асобна? Ідэалы ж агульныя. Магчыма, прычына ў асабістай непрыязі?
Намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі:
«Я ня ведаю, у якім кантэксьце вы гаворыце. 20 гадоў таму мы ўсталявалі крыжы. Зянон Пазьняк, БНФ „Адраджэньне“, мы, дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, гэта зрабілі. Мы гэтую традыцыю адрадзілі. Мы гэтую традыцыю трымаем. Потым пайшлі розныя рухі, дзеяньні супраць БНФ. Можа, з мэтай вось гэтую моцную традыцыю неяк расштурхаць. Калі гэта так, то гэта нядобра. Калі ж адзначэньне гэтага сьвята робіцца шчыра, з адкрытай душой, то я буду толькі вітаць, калі ўсё беларускае грамадзтва, нягледзячы на партыйную прыналежнасьць, але кожны беларус, кожны патрыёт у гэтыя дні зробіць нейкія крокі дзеля таго, каб ушанаваць герояў. То гэта добра. Іншая справа, каб гэта насамрэч было зроблена са шчырым сэрцам, з чыстымі памкненьнямі, менавіта з такой беларускай душой, беларускім рушаньнем. І слава Богу, калі нехта менавіта ў такім кантэксьце адзначае гэтае сьвята».
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
«Патлумачыць гэта можна проста. Бо калегі з КХП БНФ неаднаразова публічна выказвалі нежаданьне мець, у прыватнасьці, з намі нейкія агульныя справы, агульныя акцыі. Ну, і тут немагчыма навязаць партнэрства, калі нейкі бок гэтага не жадае. З нашага боку не было б праблемаў арганізаваць нейкую сумесную акцыю, сумесны мітынг. І разам прамаўляць. Але ў КХП БНФ такі звычай, што калі яны ў нечым удзельнічаюць, то за ўсё адказваюць толькі яны, прамаўляюць толькі яны, усё кантралююць толькі яны. Адпаведна, мы ў Менску на Дзяды звычайна проста далучаемся да нейкіх прамоваў, проста далучаемся да калёны. Бо на Дзяды, на нашу думку, у Курапатах арганізоўваць нейкія паралельныя мерапрыемствы немэтазгодна. Што да ўшанаваньня Слуцкага збройнага чыну, то традыцыйна цягам некалькіх гадоў мы арганізуем свае мерапрыемствы. А яны арганізоўваюць свае. І гэта ня шкодзіць ушанаваньню герояў Случчыны. Нагодаў вельмі шмат аб’яднацца. Але пытаньне ў палітычнай волі. На жаль, яе ня бачна з боку калегаў ад КХП-БНФ».