Аляксандар Лукашэнка задаволены ўзроўнем супрацоўніцтва з «Газпромам» і вітае «вялікія інвэстыцыі», зь якімі расейская кампанія ідзе ў Беларусь. Пра гэта ён заявіў 22 лістапада, прымаючы старшыню праўленьня ААТ «Газпром» Аляксея Мілера. На думку кіраўніка дзяржавы, супрацоўніцтва Беларусі з «Газпромам» выйшла на новы ўзровень.
Гэтак, Лукашэнка і Мілер дамовіліся, што ў 2012 годзе ў Беларусь будзе пастаўлена каля 22 мільярдаў кубічных мэтраў газу — на 10% больш, чым сёлета.
«Газпром» да 2015 году плянуе рэканструяваць у Беларусі 35 газаразьмеркавальных станцыяў.
Расейскі экспэрт з Інстытуту энэргетыкі і фінансаў Сяргей Агібалаў кажа, што інвэстыцыі ў рэканструкцыю газаразьмеркавальных станцыяў неабходныя, таму што гэтыя станцыі састарэлі, яны будаваліся разам зь «Белтрансгазам» у 1960-я гады. Але экспэрт адзначае і яшчэ адзін немалаважны складнік:
«Гэта можа быць і палітычнай заявай, накіраванай у першую чаргу на ўкраінскае кіраўніцтва, як своеасаблівы фактар ціску. Маўляў, хутка пачынаецца будаўніцтва „Паўднёвага патоку“, цяпер будзе яшчэ пашырацца беларуская газатранспартная сыстэма, і, адпаведна, калі Ўкраіна ня зробіць правільнага выбару на карысьць расейскага „Газпраму“, то яе чакае дэ-факта страта бальшыні транзыту — парадку дзьвюх трацінаў ад цяперашняга аб’ёму».
Да 2017 году ААТ «Газпром» плянуе павялічыць транзыт газу па Беларусі на 30%, паведаміў старшыня праўленьня кампаніі Аляксей Мілер. Паводле словаў кіраўніка «Газпрому», дадатковы аб’ём складзе да 15 млрд кубічных мэтраў газу ў год.
Сяргей Агібалаў, што да плянаў павялічыць аб’ёмы транзыту газу празь Беларусь на 30% і агучанай спадаром Мілерам лічбы павелічэньня на 15 мільярдаў кубоў у год выказаў сумнеў. Ён кажа, што гэта не ад патэнцыйнай магчымасьці, а ад цяперашняга аб’ёму транзыту, які насамрэч ня самы высокі.
«У 2011 годзе быў транзыт прыкладна 44,5 мільярда кубічных мэтраў. І вось калі браць ад гэтай колькасьці, насамрэч гэта будзе азначаць выніковы прырост усяго прыкладна на 5 мільярдаў кубамэтраў. Бо цяпер патэнцыял беларускай газатранспартнай сыстэмы складае парадку 53 мільярдаў кубічных мэтраў. Вось і атрымаецца тры плюс пяць. Таму насамрэч гэта ня 30%, а крыху менш за 10% будзе».