Позвы ў суд атрымалі дэмакратычныя актывісты са Сьвіслачы Анатоль Валюк — суд адбудзецца 26 лістапада, Юры Глебік і Віктар Дзесяцік — іх будуць судзіць 27 лістапада.
Дэмакратычных актывістаў вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 27 кастрычніка.
27 кастрычніка ў Сьвіслачы людзі з розных гарадоў Беларусі традыцыйна адзначалі памяць паўстанцаў Каліноўскага. Дэмакратычныя актывісты ўсклалі кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі радзіму Каліноўскіх — сядзібу Якушоўка.
У той дзень міліцыянты затрымалі ў Сьвіслачы 4-х маладых людзей, склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі, а пазьней усіх асудзілі: Станіслава Гусакова зь Віцебску і Алесь Крот зь Менску, Вітольд Ашурка з Бярозаўкі атрымалі па 3 сутак арышту, гарадзенец Віталь Лопасаў — штраф у памеры 3 мільёнаў рублёў.