Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За жалобу асудзілі актывістаў з усёй Беларусі


Станіслава Гусакова і Алесь Крот
Станіслава Гусакова і Алесь Крот
Алеся Крата зь Менску, Станіславу Гусакову зь Віцебску і Віталя Лопасава з Горадні зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі.

Станіславу Гусакову і Алеся Крата асудзілі да трох сутак арышту, з залі суду іх забралі ў пастарунак даседжваць — ім засталося менш за суткі. Віталю Лопасаву далі 3 мільёны рублёў штрафу.

Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. На іх склалі пратаколы і ўсіх, за выключэньнем Лопасава, зьмясьцілі ў СІЗА. Разгляд справы Віталя Ашуркі зь Бярозаўкі перанесьлі на 1 лістапада.

Мэрапрыемствы па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскага традыцыйна адбываюцца ў Сьвіслачы ў апошні тыдзень кастрычніка з 1996 году. У гэты дзень усе, хто прыяжджае ў Сьвіслач, ускладаюць кветкі на магіле Віктара Каліноўскага, да помніка Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту, а таксама наведваюць фальварак Якушоўка, дзе нарадзіліся браты Каліноўскія.

Ніколі раней гэтыя жалобныя мерапрыемствы не прыраўноваліся да несанкцыянаванай акцыі.

Ушанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Сьвіслач
Ушанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Сьвіслач
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG