Аляксандар Лукашэнка прызначыў Паўла Латушку, які амаль тры з паловай гады займаў пасаду міністра культуры Беларусі, амбасадарам у Францыі і па сумяшчальніцтве прадстаўніком Беларусі пры ЮНЭСКО. Павал Латушка — прафэсійны дыплямат, працаваў у МЗС з 1995 году, цягам 7 гадоў быў надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Таму, здавалася б, нічога незвычайнага ў гэтым прызначэньні няма. Але ў урадзе гэта быў самы малады міністар, да таго ж беларускамоўны. Як ацэньваюць дзеячы культуры, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ролю Латушкі на пасадзе міністра культуры?
Павал Латушка заўсёды бываў на ўсіх тэатральных прэм’ерах, вэрнісажах, фэстывалях. Назаву толькі некалькі імпрэзаў, на якіх Латушка быў заўважаны цягам апошніх двух тыдняў. Гэта прэм’ера «Мэстачковага кабарэ» Купалаўскага тэатру. Выстава Шагала ў Мастацкім музэі, якую ён адкрываў. Потым быў міжнародны кінафэстываль «Лістапад», дабрачынны баль у Нясьвіскім палацы…
Начальнік упраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных у прыватнай размове шчыра прызнаўся: яму вельмі шкада, што Павал Латушка больш не міністар культуры:
«Таму што ён такі працаўнік, і зрабіў шмат добрага. Ён проста гарэў на гэтай працы. На гэтыя пасты прэзыдэнт дзяржавы прызначае найбольш вопытных, дасьведчаных. І Павал Латушка будзе ня толькі паслом Беларусі ў Францыі, але і пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у ЮНЭСКО. І я глыбока перакананы, што досьвед міністра культуры вельмі спатрэбіцца яму ў кантактах з гэтай аўтарытэтнай арганізацыяй».
А вось старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч пра дзейнасьць спадара Латушкі на пасадзе міністра культуры выказаў такое меркаваньне:
«Я ня буду крытыкаваць. А проста хачу папрасіць у тых, хто яго вельмі хваліць, канкрэтна, па пунктах назваць, што ён зрабіў пазытыўнага. І ня проста займацца разглагольстваваньнем, абапіраючыся на тое, што ён карыстаўся беларускай мовай. Я нічога пазытыўнага за ім ня бачу. У сфэры захоўваньня гісторыка-культурнай спадчыны сытуацыя нават разбалянсавалася».
Рэжысэр, заснавальнік тэатру «Вольная сцэна» Валер Мазынскі наконт асаблівых заслугаў Паўла Латушкі на пасадзе міністра сказаў так:
«Шырокай публіцы гэта невядома. Скажам, таму ж Астаповічу невядома, мне невядома. Але я ведаю ягоных блізкіх людзей, якія зь ім кожны дзень сутыкаліся, яны горла мне парвуць, скажуць, што гэты чалавек многа зрабіў.
У беларускіх тэатрах страшэнна не хапае рэжысуры, а мы зь ім нават не знаёмыя.
Ды ня можа нічога страціць ці ня страціць Беларусь — толькі таму, што ад Латушкі, па вялікім рахунку, нічога не залежыць. Так, у дробязях, можа. Сэрца балела ў яго, я думаю».
Старшыня Саюзу тэатральных дзеячоў, драматург Аляксей Дудараў кажа:
«Мне вельмі шкада, хоць зь пераемнікам яго магу сапсаваць адносіны. Гэта чалавек, якога і творцы, і інтэлігенцыя, і людзі, якія ўвогуле хоць якое дачыненьне маюць да культуры, вельмі шанавалі. Я зараз знаходжуся ў тэатры — глядзім чарговы спэктакль, намінаваны на „Нацыянальную тэатральную прэмію“. Гэта ягонае дзецішча. І ён багата чаго зрабіў, і ня будзем казаць пра яго ў мінулым часе. Але тое, што ён будзе прадстаўляць Беларусь надалей і вышэй — гэтаму я рады».
Так, фактычна дзякуючы Латушку зьявілася «Нацыянальная тэатральная прэмія. Пры Латушку Міністэрства культуры распрацавала праграму «Замкі Беларусі», і ў 2012–2018 гадах мяркуецца аднавіць Стары замак у Горадні, замак у Лідзе, Сапегаўскі палац у Ружанах. Але пры Латушку зьявіліся і «чорныя сьпісы» музыкаў, рок-гуртоў, летась быў скандал з «Эўрабачаньнем». У той жа час зусім нядаўна пасьля асабістага ўмяшаньня міністра культуры дазволілі забаронены раней юбілейны канцэрт «Палаца».
Ну, а ў сацыяльных сетках зараз народ актыўна абмяркоўвае, хто можа стаць ягоным пераемнікам.