Пра гэта Радыё Свабода паведаміў 24 кастрычніка дырэктар тэатру Ігар Сігаў. Паводле ягоных словаў, здарылася непаразуменьне. Было нейкае тэлефанаваньне, якое ён няправільна зразумеў. Цяпер праблема вырашана, і канцэрт абавязкова адбудзецца.
Лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка за апошнія дні перажыў некалькі эмацыйных зрываў: і калі канцэрт адмянілі і ён распусьціў музыкаў, і калі імпрэзу аднавілі:
«Я яшчэ не ачуняў. Мы ўсе яшчэ ў шокавым стане. Мы прынялі рашэньне, што канцэрт адбудзецца, хоць у камандзе вельмі нэгатыўнае стаўленьне да ўсяго гэтага. Бо ўжо пляны памяняліся, я адпусьціў народ. Два чалавекі павінны вярнуцца ў Беларусь, зараз вырашаюць праблемы з квіткамі. А ў Сяргея Трухановіча, яшчэ аднаго нашага музыкі, у гэты дзень выступ у Маскве, які нельга адмяніць. Таму праграма будзе зьменена. Але яна будзе, спадзяюся, яшчэ цікавейшая — будуць экспромты, сюрпрызы, імправізацыі, хоць мы бачылі свой юбілейны канцэрт зусім па-іншаму…»
Што ж насамрэч адбылося? Дырэктар Тэатру беларускай драматургіі Ігар Сігаў усю віну за адмену канцэрту ўзяў на сябе: маўляў, было тэлефанаваньне, ён нешта ня так зразумеў. Але гэтае непаразуменьне выпраўлена, канцэрт адбудзецца. Алег Хаменка не крыўдуе на яго:
«Ігар — адміністратар. І мой сябра. Я неверагодна ўдзячны яму за ўсё тое, што яму давялося з гэтым канцэртам перажыць».
Музычны прадусар, стваральнік сайту experty.by Зьміцер Бескаравайны выказаў такое меркаваньне што да адмены, а потым дазволу канцэрту гурту «Палац»:
«Наколькі я ведаю, ніколі адмены канцэртаў не былі зьвязаныя з рашэньнем Мінкульту. Рашэньні такія, кажуць, што прымаюць іншыя інстанцыі. Хутчэй за ўсё, пэўны загад быў, і калі пачаўся такі розгалас, улічваючы тое, што „Палац“ — усё ж не радыкальны гурт, нехта вырашыў заступіцца за яго. Але калі сапраўды міністар Латушка заступіўся, гэта такі значны выпадак, і вельмі добра, што так адбылося».
Музычны крытык, рэдактар сайту «Тузін гітоў» Сяргей Будкін кажа, што, хутчэй за ўсё, адбылося непаразуменьне паміж рознымі дзяржаўнымі структурамі:
«Адна структура націснула на адміністрацыю тэатру, каб гэты канцэрт адмянілі, без усялякіх пісьмовых зваротаў, тлумачэньняў — проста, напэўна, напужала кіраўніцтва тэатру. Другая структура — і, хутчэй за ўсё, гэта Міністэрства культуры — вырашыла стаць на абарону пасьля артыкула на „Тузіне гітоў“. Адрасавана было пасланьне Латушку — ці не змаўчыць ён. Мне здаецца, што Латушка пачуў гэтае пасланьне і вырашыў не змаўчаць. Калі так, то гэта робіць яму гонар…
Хоць сама па сабе сытуацыя выглядае досыць абсурднай. Тут скрайнімі застаюцца музыканты»,
Прэсавы сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб запэўніла, што да забароны канцэрту гэтая ўстанова дачыненьня ня мела:
«Наконт забароны канцэрту гурту „Палац“ ніякіх даручэньняў Міністэрства культуры не было. Канцэрт адбудзецца, і мы рады. Гэта добра».
Карэспандэнтка: «Кажуць, самога міністра запрасілі?»
«Кажуць…»
Алег Хаменка пацьвердзіў, што сапраўды перадаў запрашэньне міністру культуры Паўлу Латушку, праўда, не асабіста ў рукі, а праз сакратара:
«Мы вельмі хацелі, каб Павал Паўлавіч быў на канцэрце. Бо мы знаёмыя яшчэ з 1990-х, калі ён быў консулам у Польшчы. Ён любіць музыку „Палаца“, што для нас вельмі прыемна. Таму мы яго запрашаем не як афіцыйную асобу, а як проста сябра».
Продаж квіткоў на канцэрт «Палаца» ў касе Тэатру беларускай драматургіі адноўлены, на 16 гадзін 24 кастрычніка ў продажы было яшчэ каля 40 квіткоў. Алег Хаменка выбачаецца перад сваімі прыхільнікамі і запэўнівае:
«Я думаю, што будзе вельмі дзіўны і пазытыўны настрой. Хто ня трапіць на гэты канцэрт — мы вельмі спадзяемся, што будзем ладзіць Калядныя сустрэчы ўсім „Палацам“. Там ужо прагучыць частка праграмы ў тым выглядзе, у якім яе хацелі прадставіць пасьлязаўтра. Але і ў пятніцу будзе вельмі цікава».

Адрасавана было пасланьне Латушку — ці не змаўчыць ён. Мне здаецца, што Латушка пачуў гэтае пасланьне і вырашыў не змаўчаць