Беларусь будзе перадаваць Расеі пашыраную інфармацыю пра рух грошай у бюджэт Расейскай Фэдэрацыі за сырую нафту і прадукты зь яе, якія Менск прадае за межы Мытнага зьвязу.
Такі абавязак Беларусь узяла на сябе пасьля таго, як Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пратакол аб зьменах у пагадненьні аб парадку сплаты мыта за сырую нафту і прадукты зь яе. Цяпер справаздача будзе весьціся ўжо па трох пазыцыях: выплачаныя грошы, вернутыя і налічаныя.
Намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Юры Брыткоў сказаў, што ініцыятыва зьменаў ідзе з боку мытных службаў Расейскай Фэдэрацыі. І хоць, як сказаў намесьнік старшыні камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Віталь Бусько, гэтыя зьмены ня тычацца аб’ёму прадуктаў і іх коштаў, але, як кажуць аглядальнікі, Расея дамагалася і дамаглася большага парадку і большай празрыстасьці ў сплаце мыта за нафту і прадукты зь яе.
Беларусь доўгі час прадавала прадукты з расейскай нафты пад выглядам усялякіх растваральнікаў і разбаўляльнікаў. Паводле дамоваў з Масквой, за распушчальнікі і разбаўляльнікі Менск не павінен быў пераводзіць грошы ў бюджэт Расейскай Фэдэрацыі. Ратыфікацыя пратаколу, на думку спэцыялістаў, дазволіць Маскве пільней кантраляваць вытворчасьць беларускай прадукцыі з расейскай нафты.