Гісторыя з арыштам КДБ жыхара Наваполацку Андрэя Гайдукова паводле абвінавачаньня ў шпіянажы выклікала вялікі розгалас. Назіральнікі выказваюць розныя вэрсіі — ад спробаў КДБ маніпуляваць кіраўніцтвам краіны да сапраўднага шпіянажу на карысьць Расеі.
14 лістапада ў КДБ не дадалі нічога новага да гісторыі з затрыманьнем паводле абвінавачаньня ў шпіянажы жыхара Наваполацку Андрэя Гайдукова. У прыватнасьці, у справе не зьявілася новых затрыманых, сказаў кіраўнік управы па сувязях з грамадзкасьцю КДБ Аляксандар Антановіч.
«Вэрсіі, здагадкі — гэта іншае. Мы даем толькі факты, з улікам сьледзтва, з улікам таго, што магчыма даваць. І зьвесткі пакуль толькі адносна аднаго чалавека».
Паводле незалежных мэдыяў, у справе аб шпіянажы фігуруе таксама жыхар Наваполацку Ільля Багданаў. Ён сябра затрыманага Андрэя Гайдукова і актывіст БХД. 9 лістапада Ільлю Багданава затрымалі ў Наваполацку, адвезьлі ў Менск на допыт і адпусьцілі пад падпіску пра нявыезд у статусе падазронага. Што да абвінавачанага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова, то, паводле сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, той не ўваходзіць у аргкамітэт БХД, як раней паведамілі журналісты.
У гэтай сувязі Віталь Рымашэўскі пакуль не разглядае ў якасьці магчымай вэрсію, што шпіёнскую гісторыю КДБ прыдумаў дзеля перасьледу маладых хрысьціянскіх дэмакратаў: «Калі б было гэтак, то зараз, пэўна, супроць сяброў аргкамітэту БХД ці супроць рэгіянальных лідэраў былі б правакацыі, але пакуль яны не назіраюцца».
Рымашэўскі ня змог пракамэнтаваць зьвесткі, што Андрэй Гайдукоў — сябра незарэгістраванай ініцыятывы «Маладыя інтэлектуалы». Віталь Рымашэўскі абураецца, што да Гайдукова доўгі час не дапускалі адваката.
Былы вайсковы контравыведнік, падпалкоўнік у адстаўцы Сяргей Аніська бачыць сувязь паміж адстаўкай старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, якая адбылася 9 лістапада, выбухам у Віцебску 11 лістапада і шпіёнскай гісторыяй у Наваполацку.
«Мяне гэты факт насьцярожвае. Ня толькі як былога контравыведніка, але і як звычайнага чалавека. Такі ўсплёск актыўнасьці: спачатку выбух, потым арышт гэтых шпіёнаў. Рэзкая актывізацыя. Быццам хочуць паказаць, што, маўляў, мы ўсё ж такі працуем і адстаўкі ня трэба».
9 лістапада быў адпраўлены ў адстаўку старшыня КДБ Вадзім Зайцаў. Гэта адбылося падчас нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і афіцыйна было зьвязана з самагубствам адказнага супрацоўніка КДБ Аляксандра Казака. Дзяржсакратар Савету Бясьпекі Леанід Мальцаў ня выключыў у сваёй заяве на нарадзе, што Зайцаў на былую пасаду вернецца, «калі расьсьледаваньне пакажа кампэтэнтнасьць яго і іншых службовых асоб».
Вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін больш схільны да вэрсіі, што наваполацкага шпіёна выкрылі дзеля таго, каб націснуць на адну зь дзяржаваў, каб атрымаць пэўныя палітычныя выгоды ці дапамагчы ўласным выведнікам:
«Ня думаю, што сакрэты, якія перадаваў гэты малады чалавек, былі настолькі значныя, што патрабавалі тэрміновага затрыманьня. Таму, калі няма такой пагрозы, што ўцячэ нейкая важная інфармацыя, гэта, хутчэй за ўсё, нейкі публічны крок. Альбо каб нейкай краіне выказаць сваё незадавальненьне, альбо каб патрабаваць нечага ў адказ, прыкладам, абмяняць на нейкага нашага шпіёна».
На якую краіну мог шпіёніць затрыманы, калі гаворка сапраўды пра шпіянаж? Сяргей Сацук, аўтар шматлікіх незалежных журналісцкіх расьсьледаваньняў, не выключае, што гэтай краінай можа быць Расея. Аргумэнты Сяргея Сацука — ня толькі тое, што Наваполацак — стратэгічны нафтаперапрацоўчы рэгіён Беларусі, на які маюць пэўныя пляны расейскія прамыслоўцы, але і спэцыфічныя паводзіны беларускага КДБ і афіцыйнай прапаганды:
«Абвясьцілі толькі, што затрымалі, і ўсё. А чыя выведка, на каго працаваў — нічога не сказалі. І гэта дзіўна. Бо калі б была заходняя краіна, дык пэўна б ужо сказалі, бо адносіны ў нас зь імі і так дрэнныя, і губляць асабліва няма чаго. Паўтарылі б, што вось яны якія такія-сякія, ня вартыя даверу. А тое, што не абвясьцілі, чый шпіён, кажа на карысьць таго, што гэта расейскія спэцслужбы зь ім працавалі. І тады наконт гэтай гісторыі будуць гаварыць праз дыпляматычныя каналы. А наконт заходняга шпіёна праз дыпляматаў дамаўляцца бессэнсоўна, бо ў нас кантакты вельмі дрэнныя».