Сёньня ў Чэхіі апошні дзень прыёму падпісных лістоў за кандыдатаў на прэзыдэнта ў наступных выбарах. Чэхі ўпершыню будуць выбіраць прэзыдэнта на ўсенародным галасаваньні ў студзені 2013. Сёньня ж штаб-кватэру Радыё Свабода ў Празе наведаў адзін з зарэгістраваных кандыдатаў Ян Фішэр.
Дагэтуль чэскі прэзыдэнт абіраўся парлямэнтам на сумесным пасяджэньні яго абедзьвюх палат. Магчымае ўвядзеньне выбараў прэзыдэнта народам доўга абмяркоўвалася і ўрэшце было ухвалена сёлета, якраз да заканчэньня другога прэзыдэнцкага тэрміну Вацлава Клаўса. Адыходзячы прэзыдэнт першапачаткова лічыў завядзеньне ўсенароднага галасаваньня «фатальнай хібай», аднак пазьней адпаведны закон, прыняты парлямэнтам, падпісаў. Некаторыя палітыкі і палітолягі падтрымлівалі думку Клаўса, спасылаючыся на тое, што Чэхія — парлямэнцкая дэмакратыя і ўвядзеньне наўпроставых выбараў прэзыдэнта для краіны будзе шкоднай і непатрэбна дарагой працэдурай. Прыхільнікі выбарчай зьмены, наадварот, змагаліся за яе як за магчымасьць павысіць цікавасьць грамадзян да палітыкі, вярнуць дэмакратыі яе глыбінны сэнс.
Паводле апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, лідэрамі ў лесьвіцы папулярнасьці сярод зарэгістраваных кандыдатаў застаюцца два былыя прэм’еры — Ян Фішэр і Мілаш Зэман. З патрэбных 50 тысячаў подпісаў у падтрымку сваёй кандыдатуры Ян Фішэр сабраў больш за сто тысяч. Фішэр, стартуючы сваю прэзыдэнцкую кампанію, пакінуў лёнданскае крэсла віцэ -прэзыдэнта Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця. У часе сваёй сустрэчы на Радыё Свабода Фішэр падкрэсьліў, што ідзе ў спаборніцтва з жаданьнем прынесьці краіне перамены і вярнуць давер грамадзянаў да палітыкаў і палітыкі. Фішэр выказаўся за нацыяльную канцэпцыю замежнай палітыкі і паабяцаў, што ў выпадку яго абраньня беларуская апазыцыя будзе мець падтрымку Чэхіі.
Выбары прэзыдэнта паводле новага заканадаўства Чэхіі будуць праходзіць у двух колах. Пераможцам стане кандыдат, які ў першым коле атрымае больш як палавіну галасоў. Калі такога ня будзе, два найбольш пасьпяховыя кандыдаты працягнуць змаганьне ў другім коле. Для вылучэньня кандыдатам на прэзыдэнта Чэхіі неабходна мець чэскае грамадзянства, быць старэйшым за 40 гадоў і сабраць у падтрымку сваёй кандыдатуры 50 тысяч подпісаў грамадзян або 20 подпісаў дэпутатаў парлямэнту або 10 подпісаў сэнатараў.
Этап рэгістрацыі кандыдатаў закончыўся лічбай 11. У сьпісе тры жанчыны – дзьве зь іх прадстаўлялі Чэхію ў Эўрапарляменце – гэта журналістка Яна Бабошыкава і доктарка Зузана Ройтава. Трэцяя - акторка Таня Фішэрава. З асобаў, вядомых і ў Беларусі, вызначаецца міністр замежных спраў Карэл Шварцэнберг. Адметнасьцю студзеньскіх чэскіх выбараў будзе і ўдзел кандыдата зь японскім прозьвішчам – Томіё Акамура мае маці-чэшку і бацьку-японца. Сымпатыі чэхаў заваявала яго жыцьцёвая дарога: ад прадаўца пап-корну на такійскіх вуліцах да ўладальніка турыстычнага бізнэсу і чэскага сэнатара.