Заняўшы пасаду спэцыяльнага дакладчыка ААН аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Міклаш Харасьці заклікаў улады Беларусі і беларускую грамадзянскую супольнасьць да дыялёгу.
«Я хацеў бы запрасіць беларускія ўлады, дзяржаўныя органы і грамадзянскую супольнасьць распачаць адкрыты дыялёг са мною ў пытаньнях правоў чалавека ў краіне», — заявіў Харасьці.
У якасьці свайго першага кроку дакладчык ААН будзе шукаць магчымасьці сустрэцца з прадстаўнікам ўраду Беларусі для абмеркаваньня шляхоў абмену інфармацыяй. «Адкрытыя каналы камунікацыі і дыялёгу з уладамі, а таксама зь іншымі зацікаўленымі бакамі канечне патрэбныя для забесьпячэньня дакладнасьці справаздачаў, якія я павінен у адпаведнасьці з сваім мандатам падаць у наступным годзе ў Раду ў пытаньнях правоў чалавека і ў Генэральную асамблею», — падкрэсьліў Харасьці.
Рада ААН у пытаньнях правоў чалавека заснавала мандат спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі ў сакавіку 2012 г. на адзін год з магчымасьцю падаўжэньня. У якасьці спэцдакладчыка Міклаш Харасьці не залежыць ад якога-небудзь ураду або арганізацыі. У 1970-я гады Харасьці разам з паплечнікамі запачаткоўваў вугорскі рух за правы чалавека і свабоду прэсы, у 1990-я быў дэпутатам парлямэнту Вугоршчыны. З 2004-га да 2010 г. займаў пасаду прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ, паведамляе праваабарончы рэсурс ААН.