Ужо 5 гадоў 29 кастрычніка беларуская дэмакратычная грамадзкасьць адзначае як дзень памяці ахвяраў рэпрэсій. У Курапатах у панядзелак усталявалі мэмарыяльны знак у памяць пра польскіх афіцэраў, якія загінулі на Беларусі.
Кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў узгадаў, што падчас мітынгу на Дзяды зачыталі зварот Зянона Пазьняка, у якім той сьцьвярджаў: маўляў, выключана, што ў Курапатах могуць знаходзіцца парэшткі польскіх афіцэраў. Спадар Кузьняцоў запярэчыў — беларускі Катынскі сьпіс быў, але ён дагэтуль невядомы:
«Ёсьць расейскі Катынскі сьпіс, украінскі. А расстрэлы адбываліся на беларускай тэрыторыі ня толькі ў красавіку 1940 году. Апошнія расстрэлы адбыліся ўжо калі пачалася вайна — у пэрыяд з 22 па 30 чэрвеня 1941 году. Польскія афіцэры праходзілі як бы транзытам па тэрыторыі Беларусі, яны праходзілі па этапе — Баранавічы, Беразьвечча, Ворша, Асінторф.
І колькасьць расстраляных на тэрыторыі Беларусі афіцэраў значна большая за афіцыйную лічбу — 3870 чалавек».
У траўні дырэктар Дэпартамэнту па архівах і справаводзтве Міністэрства юстыцыі Ўладзімер Адамушка, які калісьці ўзначальваў навукова-дасьледчы цэнтар у справах рэпрэсаваных грамадзянаў і які таксама вывучаў і катынскую трагедыю, афіцыйна заявіў, што беларускага сьпісу няма ў прыродзе.
Ігар Кузьняцоў перакананы, што беларускі Катынскі сьпіс альбо быў зьнішчаны, альбо дагэтуль захоўваецца дзе-небудзь у Маскве.
Паэт Уладзімер Някляеў: «Мы ўсё ня можам падзяліць на сваіх і чужых жывых — гэта нашы, гэта ня нашы... Калі мы пачнём дзяліць яшчэ і мёртвых — мы ніколі ня прыйдзем да Беларусі. Тут, у Курапатах, ляжаць дзясяткі тысяч беларусаў, рускіх, палякаў, габрэяў. Усе яны для мяне па той простай прычыне, што ляжаць тут, у беларускай зямлі, — беларусы, родныя мне людзі».
29 кастрычніка ў Курапатах адзначалі і 75-ю гадавіну зьнішчэньня беларускай інтэлігенцыі. У 1937-м у гэты дзень у турме КДБ расстралялі 132 паэты і пісьменьнікі.
Някляеў: «132 беларускія пісьменьнікі і паэты — лепшыя зь лепшых. І беларусы, і габрэі, і палякі таксама. Ім стралялі ў патыліцу, не зважаючы, што запісана ў шостай графе. Іх стралялі за тое, што яны за нас, за будучыню Беларусі, за тую Беларусь, пра якую мы марым і сёньня. Вось за што іх і расстрэльвалі.
Паводле зьвестак дасьледчыкаў, толькі вакол Менску было 8 месцаў масавых расстрэлаў, толькі ў ваколіцах сталіцы было зьнішчана каля 190 тысяч чалавек. І з 190 тысяч вядомыя прозьвішчы толькі 5 772. Каля Крыжа пакутнікаў 29 кастрычніка пачалі зачытваць прозьвішчы бязьвінна загінулых. 65% зь іх — сяляне, калгасьнікі. 25% — рабочыя, 15% — інтэлігенцыя. 47% зь іх абвінавачаныя ў шпіянажы, 20% — у антысавецкай агітацыі.
Сьвятары розных канфэсій — праваслаўныя, каталікі, уніяты —правялі памінальныя набажэнствы.

Няма вас сярод мёртвых і жывых —
Вы на зямлі не дажылі да сьмерці.
Пакінуўшы і родных, і жывых,
Вы проста зьніклі, як зьнікае вецер.
А мы жывем, бо трэба жыць далей,
Каб зразумець, як дорага мы плацім
За ўсё. І што за ўсё найдаражэй
Магілы, над якім можна плакаць...»