У Горках на месцы зьнішчанага дому Гарэцкага ўлада паабяцала ўсталяваць памятны знак.
На месцы будынку, у якім у 20-х гадах мінулага стагодзьдзя жыў беларускі літаратар і грамадзкі дзеяч Максім Гарэцкі, зьбіраюцца ўсталяваць памятны знак. Такое рашэньне прыняў Горацкі райвыканкам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, кожны ахвотны можа выказаць прапанову пра форму, матэрыял для на знаку і тэксту на ім.
Дом на вуліцы Агранамічнай, 3 зьнесьлі напярэдадні сёлетняга фэстывалю «Дажынкі», які праходзіў у Горках. Паводле мясцовай улады, будынак быў аварыйны і правядзеньне яго рамонту было немэтазгоднае. Каля васьмі месяцаў грамадзкасьць намагалася абараніць дом Гарэцкага. Зьбіраліся подпісы за ягонае захаваньне. Але будынак урэшце зьнесьлі.
Адзін з абаронцаў дому кандыдат гістарычных навук Аляксандар Каданчык пра меркаванае ўсталяваньне памятнага знаку зазначае, што ўладзе няма цяпер куды падзецца:
«Улада заяўляла, што памятны знак будзе. Гэта добра, што яго паставяць, але што будзе напісана на тым знаку, бо ня толькі ж браты Гарэцкія жылі ў зьнесеным доме, але і іншыя вядомыя асобы, прафэсары? Мяне непакоіць дагэтуль іншае — той гвалт, тая апантанасьць, зь якой ставілася задача зьнішчыць дом,— вось яна красамоўная ня толькі для Горак, але і для ўсёй Беларусі».
У райвыканкаме высьветліць, каго ўшануюць памятным знакам не ўдалося. Намесьнік старшыні раённай грамадзкай рады па захаваньні гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Аляксандар Чачоткін патлумачыў:
«Калі разьбіралі гэтае пытаньні, то гаварылі пра Гарэцкага, што менавіта Гарэцкаму памятны знак. У гэтым доме шмат жыло дактароў, прафэсараў. За сто год столькі людзей там перажыло. Калі дакладна знак усталююць, пакуль невядома».
Пры канцы васьмідзесятых гадоў мінулага стагодзьдзя дому Гарэцкага зьбіраліся надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, а ў кватэры, дзе жыў беларускі клясык, зрабіць музэй. Па невядомых прычынах статусу не надалі, але дом абклалі цэглай. Паводле жыльцоў, пасьля гэтага дом згубіў сваю аўтэнтычнасьць і пачаў разбурацца.