Піць альбо ня піць?

Your browser doesn’t support HTML5

Мінімальныя цэны на алькаголь моцнасьцю больш за 28% 25 кастрычніка павышаныя больш чым у паўтара разы.
Напярэдадні ў многіх крамах Менска адзначаўся павышаны попыт пакупнікоў на моцныя сьпіртныя напоі, некаторыя закуплялі гарэлку скрынямі.

Як паведамляе БелаПАН, згодна з пастановай Міністэрства эканомікі ад 18 кастрычніка мінімальная адпускная цана (без ПДВ) на алькаголь беларускай вытворчасьці моцнасьцю 40% за 0,5 літра (з коштам спажывецкай тары) павялічаная на 51,4% — да 21,5 тысячы рублёў, розьнічны кошт павялічаны на 51% — да 29,6 тысячы рублёў.

Мінімальная цана на імпартныя алькагольныя напоі моцнасьцю 40%, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, павялічана на 51,5% і складзе 43 тысячы рублёў.

Як пракамэнтавала прэсавая служба Мінэканомікі, такое рашэньне прынятае ў сувязі з ростам ставак акцызаў:

«Вытворцы і імпарцёры алькагольнай прадукцыі, а таксама гандлёвыя арганізацыі не маюць права рэалізоўваць алькагольную прадукцыю таньней цэны, устаноўленай дадзенай Пастановай».

Папярэдняе падвышэньне гранічных мінімальных цэн на алькагольную прадукцыю адбылося ў красавіку.

Колькі каштуе гарэлка?


Даведка «Свабоды»: Алькагалізацыя насельніцтва Беларусі

У 2011-м годзе ўзровень спажываньня алькаголю, паводле афіцыйных дадзеных, склаў 12,3 літра чыстага этылавага сьпірту на аднаго жыхара Беларусі. У 2011-м параўнальна з 2010-м колькасьць алькагольных псыхозаў павялічылася на 12%. Штогод у Беларусі фіксуецца каля 3 тысяч самагубстваў, 60% якіх здараюцца ў нецьвярозым стане. На 1 чэрвеня 2012 году больш за 178 тысяч чалавек стаялі на ўліку ў нарколяга.

Якія фактары ўплываюць на празьмернае спажываньне алькаголю, % Крыніца: дасьледаваньне Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук.


Спажываньне алькаголю ў Беларусі і суседніх краінах Крыніца: дасьледаваньне Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя.