Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алькаголь падаражэе на 50%

абноўлена

Гарэлачны ажыятаж у Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк

Гарэлачны ажыятаж у Менску

Ад 25 кастрычніка павялічваюцца адпускныя цэны на алькагольныя напоі і этылавы сьпірт.

Мінімальная адпускная цана (Без ПДВ) на алкаголь моцнасьцю 40% за 0,5 літра (разам з тарай) павялічана на 51,4% да 21,5 тыс. беларускіх рублёў. Пры гэтым раздробны кошт (з ПДВ) павялічана на 51% да 29,6 тысячаў.

Мінімальная цана на імпартныя алкагольныя напоі моцнасьцю 40% складзе 43 тыс. — гэта на 51,4%, чым цяпер.

Акрамя таго, павялічваецца мінімальная адпускная цана на этылавы сьпірт — на 19,6% — 45,2% у залежнасьці ад агутнку сьпірту.

Бягучы павышэньне мінімальных цэн на алкагольную прадукцыю
другое ў 2012 годзе, нагадвае Інтэрфакс.

Даведка «Свабоды»: Алькагалізацыя насельніцтва Беларусі

У 2011-м годзе ўзровень спажываньня алькаголю, паводле афіцыйных дадзеных, склаў 12,3 літра чыстага этылавага сьпірту на аднаго жыхара Беларусі. У 2011-м параўнальна з 2010-м колькасьць алькагольных псыхозаў павялічылася на 12%. Штогод у Беларусі фіксуецца каля 3 тысяч самагубстваў, 60% якіх здараюцца ў нецьвярозым стане. На 1 чэрвеня 2012 году больш за 178 тысяч чалавек стаялі на ўліку ў нарколяга.

Якія фактары ўплываюць на празьмернае спажываньне алькаголю, % Крыніца: дасьледаваньне Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук.


Спажываньне алькаголю ў Беларусі і суседніх краінах Крыніца: дасьледаваньне Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG