Сюжэт пра сустрэчу каардынатара расейскага «Левага фронту» Сяргея Ўдальцова і грамадзяніна Грузіі Гіві Таргамадзэ, паказаны ў фільме «Анатомія пратэсту-2», стаў падставай для завядзеньня крымінальнай справы супраць Удальцова.
Пра тое, што сустрэча была ў Менску, заявіў лідэр «Другой Расеі», вядомы расейскі апазыцыянэр Эдуард Лімонаў.
«Інфармацыяй пра тое, што падзея была ў Беларусі, у Менску, мы не валодаем і пацьвердзіць ня можам», — сказаў кіраўнік цэнтру сувязяў з грамадзкасьцю КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч БелаПАН. Ён выказаў меркаваньне, што нехта з удзельнікаў сустрэчы «аказаўся ня чыстым на руку», і гэтак зьвесткі пра сустрэчу сталі вядомыя.
Сяргей Удальцоў, якога пасьля допыту вызвалілі пад падпіску пра нявыезд, заявіў мэдыям, што не прызнаў сябе вінаватым паводле выстаўленых абвінавачаньняў, якія ён лічыць «цалкам прыдуманымі».
Беларускія спэцслужбы і раней супрацоўнічалі з расейскімі калегамі у справах супраць апазыцыйных палітыкаў. Некалькі гадоў таму ў незалежныя мэдыі была «скінута» раздрукоўка тэлефоннай размовы Анатоля Лябедзькі з вядомым расейскім апазыцыянэрам Барысам Нямцовым. Дагэтуль невядома, якая спэцслужба праслухала і запісала размову палітыкаў.