Лукашэнка апраўдваецца за растваральнікі

Аляксандар Лукашэнка зьдзіўляецца з нагоды прэтэнзій Расеі адносна беларускага экспарту растваральнікаў.
«Вы, напэўна, шмат чулі пра гэтыя растваральнікі, разбаўляльнікі. Нам кажуць, што так нельга, так можа толькі Расея працаваць», — заявіў Лукашэнка ў інтэрвію міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір».

«Што такое біядызэль? Мы атрымлівалі ў вас высокасярністую салярку, плацілі, як разабраліся зараз, вышэй рынку на 15-20%. Чаму і было выгадна вам прадаваць гэтую салярку», — адзначыў Лукашэнка.

Далей, паводле яго слоў, «везьлі на нашыя заводы, прыбіралі лішнюю серу, рабілі біядызэль і прадавалі. Прадавалі, як аказалася, нямала». «І нас пачалі дзяўбсьці. За што? За тое, што мы, як усё, узялі тавар у вас, зрабілі тавар і прадалі камусьці, заплаціўшы ўсе падаткі, зборы і гэтак далей. Нейкія грошы плацілі ў бюджэт, кампаніі атрымлівалі даход і рэалізоўвалі, які трэба было дзесьці ачышчаць», — сказаў Лукашэнка.

Бо, адзначыў ён, «у Расеі цяжка на ўсіх заводах атрымаць чыстае дызэльнае паліва, паколькі няма той глыбіні перапрацоўкі, як у Беларусі. Таму бізнэсмэны пайшлі празь Беларусь. Аказваецца, так — дрэнна».

Лукашэнка прызнаў, што «ёсьць моманты, калі беларусы чагосьці зрабілі і зарабілі». «Але гэта, напэўна, адна сотая працэнта ад таго, што зарабляе Расея. І зарабляем мы, не парушаючы ніякіх законаў», — цытуе кіраўніка краіны «Інтэрфакс».