Сьледзтва па справе аб зьнікненьні былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі чарговы раз працягнута да 24 сьнежня.
Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Воўчак, які афіцыйна прадстаўляе інтарэсы сям’і Юрыя Захаранкі.
Паводле Воўчака, паведамленьне аб працягу справы ён атрымаў са Сьледчага камітэту.
«Гэта стандартная працэдура — сьледзтва падаўжаецца кожныя тры месяцы з моманту ўзбуджэньня крымінальнай справы аб зьнікненьні Захаранкі», — адзначыў Воўчак.
Паводле яго слоў, так будзе працягвацца яшчэ два гады, да заканчэньня тэрмінаў даўнасьці па гэтым артыкуле. «Яны вызначаюцца старым Крымінальным кодэксам — да 15 гадоў», — сказаў Воўчак.
Ён не спадзяецца, што справа за гэтыя два гады будзе расьсьледаваная.
«Потым справу альбо зьнішчаць пры сьведках, альбо засакрэцяць і перададуць у архіў, альбо яна дзесьці „згубіцца“», — мяркуе Воўчак.
«Аднак са зьменай улады ў Беларусі можна будзе зноў аднавіць расьсьледаваньне гэтай справы паводле зноў адкрытых акалічнасьцяў. Улічваючы, што расьсьледаваньне за 13 гадоў ня зрушылася зь мёртвай кропкі, то, хутчэй за ўсё, прыйдзецца пачынаць яго „з нуля“, паралельна высьвятляючы, хто і як яго расьсьледаваў. Я думаю, з гэтым праблем ня будзе, бо ёсьць ускосныя сьведчаньні, жывыя сьведкі, якія нікуды ня дзеліся», — лічыць Воўчак.
Генэрал-маёр Юрый Захаранка зьнік 7 траўня 1999 году пры нявысьветленых абставінах. Падчас выбараў першага прэзыдэнта Беларусі ён уваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі, а ў 1994–1996 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў.
Сышоўшы ў апазыцыю ў 1998 годзе, Захаранка стаў сябрам «ценявога ўраду», дзе ўзначаліў камітэт бясьпекі. Вясной 1999 году генэрал актыўна ўдзельнічаў у арганізаванай апазыцыяй кампаніі выбараў прэзыдэнта. Ён увайшоў у каманду экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра, езьдзіў па краіне, арганізоўваў групы для збору подпісаў.
Карыстаючыся аўтарытэтам сярод супрацоўнікаў МУС, Захаранка стварыў альтэрнатыўны Саюз афіцэраў. Паводле адной з вэрсій, менавіта гэта і стала асноўнай прычынай раптоўнага зьнікненьня былога міністра.
Яго выкралі вечарам 7 траўня ў раёне вуліцы Магілёўскай у Менску па дарозе дадому. Неўзабаве сям’я Захаранкі атрымала палітычны прытулак у Нямеччыне.