«Ня ведаю, як у вас, а ў мяне ноч была бяссоннай у сувязі з выбарамі ў Вэнэсуэле. Я вельмі рады перамозе нашага сябра Уга Чавэса. Трэба сказаць, што ён малайчына. Нават нам ёсьць чаму вучыцца на гэтых выбарах», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
«Гэта была безумоўная перамога, і галоўны альтэрнатыўны кандыдат прызнаў сваю паразу. Гэта таксама дарагога каштуе, гэта годнасьць гэтага чалавека», — сказаў кіраўнік Беларусі.
Ён паведаміў, што цяпер рыхтуецца віншаваньне Уга Чавэсу. «Мы ўжо зьвязваліся ноччу са штабам Уга Чавэса, павіншавалі яго, і ад імя беларускага народу павінна быць цёплыя віншаваньні гэтаму гераічнаму чалавеку. Таму што ў такой сытуацыі выйграць — гэта вялікі давер», — адзначыў Лукашэнка.