Перадвыбарчая кампанія праходзіла ў напружанай атмасфэры, абодва кандыдаты адзін аднаго рэзка крытыкавалі. Чавэс, які называе сябе прыхільнікам пабудовы сацыялізму, заяўляў, што Капрылеса падтрымліваюць замежныя дзяржавы і наркамафіі. Капрылес абвінавачваў дзейны ўрад у карупцыі і неэфэктыўным расходаваньні сродкаў.
Чавэс нядаўна перажыў дзьве апэрацыі па выдаленьні злаякасных пухлін. Ён, аднак, сцвярджае, што зараз цалкам здаровы і атрымае перамогу. Апытаньні сьведчаць, што шанцы Чавэса большыя, аднак разрыў паміж кандыдатамі перад выбарамі скарачаўся.
У Вэнэсуэле — прэзыдэнцкія выбары. Уга Чавэс, які кіруе краінай ужо 14 гадоў, дамагаецца пераабраньня на 4-ы тэрмін. Яго галоўны супернік — 40-гадовы Энрыке Капрылес, кандыдат ад апазыцыйнага Блёку дэмакратычнага адзінства.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1