Віцэ-прэм’еру Анатолю Тозіку даручана грамадзкая нагрузка — ён абраны старшынём Беларускай фэдэрацыі плаваньня.
За ягоную кандыдатуру прагаласавалі ўсе дэлегаты пазачарговай справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі фэдэрацыі.
Такое рашэньне, лічаць экспэрты, стала лягічным працягам нядаўна атрыманага спартовага досьведу чыноўніка. Пасьля таго, як улады Вялікай Брытаніі адмовілі ў візе неўязному ў Эўразьвяз Аляксандру Лукашэнку, які таксама зьяўляецца прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, дзяржаўным куратарам беларускай дэлегацыі ў Лёндане быў прызначаны Анатоль Тозік.
Яшчэ ў жніўні падчас цырымоніі ўганараваньня алімпійскіх мэдалістаў Лукашэнка прапанаваў Тозіка на пасаду кіраўніка фэдэрацыі плаваньня — пасьля таго як алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя, якая прынесла Беларусі два мэдалі, паскардзілася на адсутнасьць сыстэмнай падрыхтоўкі ў гэтым відзе спорту. Тады Лукашэнка запэўніў, што ў Тозіка ёсьць рэсурсы, каб арганізаваць любую патрэбную дапамогу.
Сёньня ж Тозік пазнаёміў дэлегатаў канфэрэнцыі з асноўнымі пунктамі сваёй праграмы на ўдасканаленьне дзейнасьці Беларускай фэдэрацыі плаваньня.