У Менску распачаўся Восьмы менскі тыдзень супраць гамафобіі. З 5 па 11 кастрычніка адбудуцца разнастайныя мерапрыемствы ў падтрымку талерантнага стаўленьня да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.
Здымкі зь вечарыны-адкрыцьця
http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=phg&id=24730626&w=640&h=506&skin=embeded
Праваабаронца Натальля Манькоўская: «На яго можа выйсьці кожны і сказаць — так, я гей, я лесьбіянка, альбо я ня гей і не лесьбіянка, але я за роўныя правы для ўсіх. Гэтая інфармацыя ня можа быць шкодная, бо гэта інфармацыя пра разнастайнасьць жыцьця».
Натальля — намесьніца старшыні праваабарончай арганізацыі GayBelarus і адна з арганізатарак менскага тыдня супраць гамафобіі. 8 кастрычніка яна прадставіць вынікі маніторынгу стану правоў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці ў Беларусі. Усе дадзеныя сабраныя ў выданьні «Хронікі дыскрымінацыі і прыгнёту ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі ў 2008–2012 гадах».
Манькоўская: «Хроніка» — гэта адказ на пытаньне, якіх жа правоў вам яшчэ не хапае. Часта даводзіцца чуць, што ў нас няма ніякіх праблемаў, у нас няма ніякіх меншасьцяў, нас ніхто не прыцясьняе, ніхто нас прымусова ня лечыць. Праблемаў шмат — і гэта першая спроба абагульніць нэгатыўны досьвед».
Найперш прадстаўнікі ЛГБТ сутыкаюцца зь небясьпекай фізычнага і псыхалягічнага гвалту, у тым ліку і ў сям’і. «Вялікая праблема — людзі баяцца зьвяртацца ў праваахоўныя органы па падтрымку, абарону, і небеспадстаўна. Бо былі эпізоды, калі маладых людзей зьбівалі, зьневажалі, а міліцыя ставала на бок тых, хто напаў. Гэтыя злачынствы не расьсьледуюцца адэкватна. Да таго ж ёсьць вялікая верагоднасьць для пацярпелых сутыкнуцца з агрэсіяй з боку міліцыі», — распавядае праваабаронца.
На другім месцы — сямейны гвалт. Нярэдкія выпадкі, калі бацькі выганяюць з дома за прызнаньне сваёй гомасэксуальнасьці. Прычым бацькоўскай ласкі пазбаўляюцца нават тыя, хто проста падтрымлівае гомасэксуалаў альбо сябруе зь імі.
Манькоўская: «Ёсьць абсалютна абуральныя выпадкі, калі бацькі выганяюць бесаў са сваіх дзяцей. Страшна, што сьвятары ідуць на такія сярэднявечныя мэтады ўзьдзеяньня на людзей».
Большасьць праціўнікаў правядзеньня гей-прайду лічыць, што праз такія мерапрыемствы гомасэксуалы прапагандуюць свой лад жыцьця.
Манькоўская: «Тыя, хто прызнае сябе гомасэксуаламі, бісэксуаламі, вырасьлі ў гетэрасэксуальным асяродзьдзі. І дзейнічала на іх, можна сказаць, гетэрасэксуальная прапаганда. Паўсюль — па тэлевізары, на вуліцах, у інтэрнэце — прысутнічае гетэрасэксуальная норма. Тым ня менш людзі зразумелі пра сябе, што яны іншыя. Гэта вельмі цяжкі шлях».
Дасьледчыца Тацяна Шчурко: Калі побач з вамі пройдзе мужчына, вы ж ад гэтага ня станеце мужчынам, праўда? Альбо калі побач з вамі пройдзе кот, вы ж ня станеце катом?»
Тацяна Шчурко — адна з арганізатарак навукова-практычнай канфэрэнцыі «Квір-сэксуальнасьць: улада, палітыкі і практыкі», у якой возьмуць удзел экспэрты зь Беларусі, Расеі, Кіргізстану, Украіны, Швэцыі, Польшчы, Латвіі і іншых эўрапейскіх краінаў.
Канфэрэнцыя адбудзецца ў суботу, 6 кастрычніка, таксама ў межах менскага гей-прайду.
Шчурко: «Пытаньне ў тым, што ў беларускім грамадзтве ёсьць група людзей, якая адчувае сябе некамфортна. Іх прыніжаюць, зьдзекуюцца зь іх толькі таму, што яны гомасэксуалы. Ці могуць яны выйсьці і сказаць: мы ёсьць, мы таксама частка гэтага грамадзтва, мы жывем тут, мы плацім падаткі?! Але пры гэтым нас чамусьці пазбаўляюць выгодаў гэтага грамадзтва толькі таму, што грамадзтва лічыць, што ў нас нешта «ня так».
На думку Тацьцяны Шчурко, сутнасьць гей-прайда — не ў прапагандзе, а ў тым, каб паказаць, што ёсьць людзі, правы якіх не рэалізоўваюцца:
«Так было зь інвалідамі, якіх не заўважалі і дагэтуль не заўважаюць. Як не было ў нас нармальных пандусаў, так і няма. Заўжды ў нашым грамадзтве ёсьць групы людзей, якіх ня бачна. І гэта добра, што ў нашым грамадзтве ёсьць праваабарончыя арганізацыі, якія змагаюцца за правы гэтай групы».
GayBelarus падавала заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне самога шэсьця на 11 кастрычніка. Аднак некалькі дзён таму Менгарвыканкам заяўку вярнуў, адзначыўшы недакладнасьці ў ёй.
Натальля Манькоўская: «Новую заяўку мы падалі 3 кастрычніка на правядзеньне акцыі ўжо 30 кастрычніка. Што тычыцца фармату акцыі 11 кастрычніка, то мы яшчэ будзем вызначацца. У нас будзе прэс-канфэрэнцыя, на якой мы пра гэта паведамім».
У мінулым годзе ў шэсьці прынялі ўдзел паўтара дзясятка чалавек. Рыхтавалі яго дзеля бясьпекі ў атмасфэры строгай сакрэтнасьці.
Колькі ў Беларусі гомасэксуалаў, сказаць ня можа ніхто. Адпаведных дасьледаваньняў на гэтую тэму не было. Паводле агульных зьвестак, прыблізна 3–7% насельніцтва краіны належыць да ЛГБТ.
Праваабарончая арганізацыя GayBelarus налічвае 81 чалавека. Пры гэтым траціна зь іх — гетэрасэксуалы.
Мерапрыемствы Восьмага менскага гей-прайду адбудуцца з 5 па 11 кастрычніка. Адкрыцьцё 5 кастрычніка ў клюбе «6А».

Your browser doesn’t support HTML5

Ёсьць абсалютна абуральныя выпадкі, калі бацькі выганяюць бесаў са сваіх дзяцей

Заўжды ў нашым грамадзтве ёсьць групы людзей, якіх ня бачна