Алесь Бяляцкі падзяліўся ў лісьце дамоў уражаньнямі ад сустрэчы з пасланцом Ватыкану.
Актывісты Human Rights Watch трымаюць пад кантролем і лёс кіраўніка цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў Бабруйскай калёніі. Днямі жонка праваабаронцы Натальля Пінчук званіла ў калёнію наконт сытуацыі са зьмяшчэньнем Бяляцкага ў карцэр:
«У калёніі гэтыя зьвесткі не пацьвердзілі. Сказалі, што ён альбо ў атрадзе, альбо на працы, але ня ў карцэры. Гэта добрая навіна, але яе яшчэ трэба спраўдзіць, бо Алесь з таго часу нічога не напісаў. Апошні ягоны ліст я атрымала толькі ўчора, і ён быў напісаны адразу пасьля сустрэчы з папскім нунцыем». Вось цытата зь ліста Алеся Бяляцкага.
Што ён піша: «На дзень нараджэньня моцна мяне ўразіў нунцый, які прыехаў, гэтак супала, якраз на юбілей. Калі ён спытаўся, што перадаць Папу, можаш уявіць, што я адчуваў? Вось ніколі ня думаў, што Папу калі-небудзь будзе справа да майго лёсу».