Эфір 03 кастрычніка 2012 году
Паўтара тыдня таму ў будынку Дома ўраду на менскай плошчы Незалежнасьці зьмяніліся гаспадары дэпутацкіх кабінэтаў. Многія нашы слухачы ў гэтай малапрыкметнай выбарчай кампаніі ніякага ўдзелу ня бралі, на выбары не хадзілі, бо загадзя ведалі, што сьпісы дэпутатаў даўно складзеныя і зацьверджаныя прэзыдэнцкай вэртыкальлю. І яны не памыліліся: у новую Палату прадстаўнікоў дапушчаныя толькі вылучэнцы ўлады.
Многія лісты, якія мы атрымліваем у гэтыя першыя дні кастрычніка — пра тое, чаму так адбылося і што чакае Беларусь у будучыні. Вось што піша з гэтай нагоды Эдуард Станулька зь Іўя, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову:
«Жудасна глядзець, да якога стану галечы і п’янства даведзены ў нас працаўнік. Усюды — паказуха, фальш, няпраўда ці паўпраўда. Багацее ў нас толькі той, хто крадзе, хто пераблытаў кішэні — уласную з калгаснай ці дзяржаўнай. А гэта, як правіла, начальнікі альбо іхныя сваякі. Вось у іх усё цудоўна: і катэджы, і новыя машыны, і адпачынак за мяжой, і кватэры ў Менску для дзяцей. А той, хто жыве з уласнага мазаля — нічога ня мае.
...Асабіста я па-добраму зайздрошчу тым, у чыёй выбарчай акрузе балятаваўся Анатоль Лябедзька. Вось гэта — сапраўды народны дэпутат. Толькі такім людзям, як ён, месца ў беларускім парлямэнце. Я добра памятаю, як ён, калі быў дэпутатам Вярхоўнага Савету, настойваў на ўвядзеньні сыстэмы „аднаго акна“ ў працы дзяржаўных устаноў. Праблемы выбарцаў вырашаў сам, а не выпраўляў па кабінэтах, як гэта робяць цяперашнія дэпутаты. Цяперашнія дэпутаты працуюць на чыноўнікаў, а не на простых працаўнікоў. Законы, якія імі прымаюцца, нічым нам не дапамагаюць. Яны проста перакладваюць грошы з адной кішэні ў другую. Прычым кішэні гэтыя — ня нашы, а новых буржуяў, набліжаных да ўлады. А просты народ яны сутыкаюць ілбамі і абсалютна ня дбаюць пра нашы інтарэсы».
Цяперашняя Палата прадстаўнікоў вельмі нагадвае колішнія псэўдапарлямэнты, што існавалі ў савецкіх рэспубліках, у тым ліку ў БССР. Ад дэкаратыўных выбараў тады (як і цяпер) нічога не залежала: усіх дэпутатаў загадзя адбіралі і зацьвярджалі ў райкамах і абкамах партыі. Ёсьць, аднак, істотнае адрозьненьне: камуністы пільна сачылі за сацыяльным, нацыянальным, гендэрным балянсам дэпутацкага корпусу. На гэта існавала жорсткая разнарадка. Таму ў любым Вярхоўным Савеце савецкай рэспублікі былі і рабочыя, і даяркі, і сьвінаркі, і будаўнікі, і пісьменьнікі: усё прапарцыйна сацыяльнаму складу насельніцтва. Цяперашняя намэнклятура, калі меркаваць паводле складу Палаты прадстаўнікоў, лічыць гэты псэўдапарлямэнт чымсьці кшталту месца для ўласнай перадпэнсійнай адседкі, дзе працаваць амаль ня трэба, затое заробак і пэнсія — як у міністраў. Паглядзіце на сьпіс тых, хто прызначаны ў новую Палату: што ні дэпутат — то начальнік (калі не чыноўнік — то ці генэрал, ці дырэктар заводу, ці галоўны ўрач)... І амаль усе — у перадпэнсійным веку.
Аўтар наступнага ліста — наш даўні сябар Віктар Кляноўскі з пасёлку Друя Браслаўскага раёну — разважаючы пра рэаліі цяперашняга вясковага жыцьця, піша:
«Нашы пэнсіянэры ходзяць у краму, як на выставу: ад цэнаў аж дух займае. Але ж жыць неяк трэба. Многім па 70 і болей гадоў, букет хваробаў, але, нягледзячы на гэта, усё лета і восень яны амаль штодня выпраўляюцца ў лес, у грыбы ды ягады — каб ня здохнуць з голаду.
У мяне бабуля жыве ў Быдгашчы, у Польшчы. Пэнсіянэры там таксама не багатыя, але ў краме з прадуктаў яна бярэ для сябе ўсё, што захоча: на гэта пэнсіі цалкам хапае. А ў нас за 18 год прэзыдэнцтва Лукашэнкі што атрымаў пэнсіянэр? Нават кавалак прыстойнага сыру ня можа сабе дазволіць. Чаму так атрымалася? Думаю, Польшча дамаглася лепшага жыцьця, бо выгнала расейцаў і камуністаў. Ну, а мы, як заўсёды, зрабілі ўсё наадварот. Тое і маем.
Вельмі спачуваю палітвязьням. Ведаю, што на зонах цяпер пануе галеча. „Зэкі“ мяняюць сваю траціну чорнага хлеба („чарняшкі“) на сем цыгарэт „Прыма“, а лыжку цукру („вясло глюкозы“) — на пяць цыгарэт.
Трэба яшчэ радавацца, што Статкевіча не раскруцілі паводле артыкула „злоснае парушэньне рэжыму“ за якую-небудзь дробязь (кшталту неахайнага выгляду) ды не „дабаўталі“ яшчэ гады на чатыры. А ў нас гэта могуць. Прынамсі, калі мне ў 90-я гады давялося сядзець у турме на Апанскага ў Менску, то гэта практыкавалася».
Палітвязьняў апошнім часам Аляксандар Лукашэнка вызваляе — пад магутным ціскам з боку Захаду і на тле пагрозьлівага набліжэньня зусім магчымых эканамічных катаклізмаў. На мінулым тыдні на свабоду выйшлі Сяргей Каваленка і Павал Сырамалотаў. Абодва перад гэтым вымушаны былі напісаць просьбы аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Супраць тых палітвязьняў, якія адмаўляюцца прасіць літасьці, у турмах ужываюць самыя жорсткія мэтады псыхалягічнага ціску, запалохваньня, фізычнага гвалту. Гэтыя пакаянныя лісты, відавочна, маюць для Лукашэнкі выключна важнае значэньне. Магчыма, для яго гэта — сьведчаньне маральнага прыніжэньня, зьнішчэньня палітычнага суперніка. У кожным разе, пра ступень гуманнасьці, высакароднасьці і велікадушнасьці цяперашняга кіраўніка дзяржавы гэта сьведчыць вельмі выразна.
Вялікі розгалас у грамадзтве выклікала нядаўняя пагроза Аляксандра Лукашэнкі на адрас тых ільготнікаў, якія рознымі хітрыкамі атрымалі ад дзяржавы таннае жытло (хоць мелі дзе жыць і раней), а цяпер здаюць новыя кватэры ў арэнду па рынкавых коштах. Лукашэнка прыгразіў, што такія кватэры ўлада «імем рэвалюцыі» будзе адбіраць. Ён таксама паабяцаў, што багатыя і бедныя будуць па-рознаму плаціць за камунальныя паслугі. Наш даўні сябар Кастусь Сырэль зь мястэчка Ўшачы, што на Полаччыне, з гэтай нагоды піша:
«Паслухаў я ўсё гэта і ўзгадаў барадаты анэкдот пра старую графіню, праўнучку дзекабрыста, якая ўсё ніяк не магла даўмецца, чаго хочуць бальшавікі. Ёй кажуць: «Яны хочуць, каб не было багатых».
«Дзіўна, — адказвае графіня. — А мой прадзед хацеў, каб не было бедных».
Выказваньне Лукашэнкі таксама можна было б успрыняць як анэкдот і дадаць да доўгага сьпісу ягоных «крылатых» фразаў кшталту «белорусы будут жить плохо, но недолго». У той жа час я ня веру ў шчырасьць выказаных прэзыдэнтам думак. Думаю, што гэтыя занафталіненыя прапановы — нішто іншае, як няўклюдная спроба неяк прыпыніць перад выбарамі каляпс свайго рэйтынгу (а значыцца, і рэйтынгу ўлады), а таксама адцягнуць увагу грамадзян ад сапраўдных вінаватых у хібах і правалах эканомікі. Карацей кажучы, звычайны піяр, да таго ж надзвычай нізкага гатунку. Чарговая пустышка без наступстваў. Таму абмяркоўваць сказанае ўсур’ёз, глыбакадумна нешта даводзіць, падаючы лічбы і цытуючы клясыкаў, на мой погляд, ня варта.
Але мне здаецца, што Рыгоравіч страціў пачуцьцё часу і рэальнасьці. Дваццаць год таму шарыкаўскі заклік «усё падзяліць» яшчэ мог спрацаваць: сьвядомасьць большасьці беларусаў была прасякнута «саўковымі» ідэямі. Так званыя «простыя людзі» верылі тады яшчэ маладому дэпутату і будучаму прэзыдэнту, які, прарваўшыся да першага мікрафону, сьмела бэсьціў начальства. Яны, раскрыўшы рот і згодна ківаючы галовамі, слухалі і пра сем валізаў кампрамату на дзяржаўных чыноўнікаў, і пра немінучае адабраньне катэджаў, і пра жменю цьвікоў, быццам бы скрадзеную ў дзяржавы інтэлігентам, прафэсарам, доктарам навук Шушкевічам.
Але запускаць такія прамовы ў грамадзтва сёньня прынамсі неабачліва. Тыя даверлівыя і наіўныя бабулькі, якія гарой стаялі за Рыгоравіча на першых прэзыдэнцкіх выбарах, пераважна адышлі ў нябыт або раскусілі сапраўдную сутнасьць усенароднаабранага. А беларусаў сярэдняга веку, і тым больш маладых, ужо ня купіш на пазбаўленыя здаровага сэнсу рэвалюцыйныя заклікі. Яны, сёньняшнія беларусы, у большасьці сваёй скептыкі і прагматыкі. Фантасмагарычныя прапановы прэзыдэнта, каб бедныя плацілі 30% камунальных паслугаў, а багатыя 150%, могуць стаць хутчэй тэмай для анэкдотаў, чым кіраўніцтвам для дзеяньня. Ці, напрыклад, нагодай для такой кур’ёзнай заявы на імя кіраўніка прадпрыемства: «Прашу зьменшыць мой заробак ніжэй за мяжу беднасьці ў сувязі зь цяжкім матэрыяльным становішчам». Або падставай для нікчэмных мрояў якога-небудзь недарэкі кшталту вядомага літаратурнага героя Бальзамінава: «Царскі ўказ: няхай бедныя жэняцца з багатымі, а багатыя — зь беднымі».
У зьедлівых камэнтарах да гэтага распараджэньня Лукашэнкі, якіх багата цяпер на розных сайтах у сеціве, многія прапануюць пайсьці яшчэ далей: увесьці для багатых і бедных розныя кошты ў крамах, на рынках, у сталоўках і рэстарацыях. Паказваеш даведку з выканкама, што ты бедны — і плаці за шніцэль з капустай палову кошту. Ня маеш даведкі — тады падвойная цана. Але колькі ў такім разе будзе каштаваць даведка? І які разгалінаваны апарат давядзецца ствараць, каб усё гэта кантраляваць, улічваць, разьмяркоўваць, дзяліць? Вось ужо дзе па-сапраўднаму зможа разгарнуцца беларускі чыноўнік...
На заканчэньне — кароткі ліст-прапанова ад Ігната Багуцкага з Маладэчна. Слухач піша:
«Радыё ваша слухаюць многія, але адкрыта казаць пра гэта не прынята. Такая вам прапанова: часьцей перадавайце Дэклярацыю правоў чалавека, прынятую ААН, якую павінна выконваць у тым ліку і Беларусь, а таксама зьмест пакту Молатава-Рыбэнтропа з сакрэтнымі дадаткамі. Нашы людзі проста ня ведаюць сваіх правоў і не інфармаваныя, якім чынам наша Заходняя Беларусь у выніку змовы расейскіх бальшавікоў і нямецкіх фашыстаў апынулася ў складзе СССР».
За прапанову — дзякуй, спадар Ігнат. Праўда, вялікага сэнсу ў тым, каб пэрыядычна пераказваць зьмест названых вамі дакумэнтаў, кожнаму зь якіх — больш як паўстагодзьдзя, мы ня бачым. Яны даўно ўжо не сакрэтныя, іх лёгка можна знайсьці ў інтэрнэце ці ў бібліятэцы.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by