Дэпутат літоўскага Сэйму Казімірас Уока сказаў нашаму радыё, што забарона ўезду ў Літву актывістам антыядзернага руху зь Беларусі, Тацяне Новікавай і Мікалаю Ўласевічу, была «тупым рашэньнем» літоўскіх уладаў.
26 верасьня Новікавай і Ўласевічу, якія накіроўваліся ў Вільню на канфэрэнцыю па ядзернай бясьпецы, літоўскія памежнікі анулявалі шэнгенскія візы.
Казімірас Уока: Недзе сем-восем месяцаў таму мы, апанэнты пабудовы ядзерных электрастанцый зь Літвы, Калінінградзкай вобласьці і Беларусі, пачалі кантактаваць паміж сабой і дамовіліся зьбіраць подпісы пад узгодненым тэкстам, у якім было патрабаваньне спыніць такія пабудовы ў кожнай краіне і атрымаць грамадзкую згоду на іх працягваньне шляхам рэфэрэндуму. У Літве гэта ажыцьцявілася, у нас у Сэйме было галасаваньне наконт рэфэрэндуму і 14-га кастрычніка такі рэфэрэндум адбудзецца. У Беларусі і ў Калінінградзкай вобласьці збор подпісаў працягваецца.
Вось гэтыя людзі, Мікалай Уласевіч і Тацяна Новікава, учора зьбіраліся прыехаць на канфэрэнцыю наконт атамных электрастанцый у нас у Сэйме. Аказваецца, наша міністэрства ўключыла іх у сьпіс непажаданых асобаў у Літве. Мы гэтага ня ведалі і вельмі зьдзівіліся. Я паехаў на памежны пункт, дзе сустрэўся зь Мікалаем Уласевічам. Мы неяк спрабавалі атрымаць дазвол на іх уезд на літоўскую тэрыторыю, але не атрымалі. Іх выдварылі зь літоўскага памежнага пункту.
РС: А хто канкрэтна выступаў арганізатарам гэтай канфэрэнцыі, на якую не пусьцілі беларусаў?
Казімірас Уока: Самае сьмешнае ў тым, што канфэрэнцыю арганізавала моладзь кіроўнай партыі ў Літве. Гэта значыць, людзей не пусьцілі на канфэрэнцыю кіроўнай партыі.
РС: Вы намераны працягваць супрацоўніцтва з антыядзернымі актывістамі зь Беларусі і Калінінградзкай вобласьці?
Казімірас Уока: Так. Я спадзяюся, што ў Літве народ адкіне гэты атамны праект і потым мы, у супрацоўніцтве з суседзямі, зможам адкрытым голасам выступаць супраць пабудовы атамных станцый, і ў Калініградзе, і ў Беларусі.
РС: А былі нейкія апытаньні ў Літве наконт вынікаў рэфэрэндуму ў кастрычніку? Людзі ў Літве за ці супраць пабудовы атамнай электрастанцыі?
Казімірас Уока: Я мяркую, што прыблізна траціна народу за, дзьве траціны — супраць. Ну а ўлада, якая вельмі хоча пабудаваць гэтую атамную станцыю, моцна нэрвуецца і прымае, я сказаў бы, такія тупыя рашэньні. За гэтае тупое рашэньне мне, як літоўскаму дэпутату, сорамна.