Мастака Алеся Пушкіна асудзілі на 10 сутак арышту. Такое рашэньне вынес 24 верасьня Смаргонскі раённы суд за арганізацыю акцыі памяці кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады Расьціслава Лапіцкага, за ўдзел у гэтай акцыі, а таксама за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. З залі суду Пушкіна забралі міліцыянты. Алесь Пушкін свае віны не прызнаў.
Сёньня ў судзе праглядалі відэазапіс таго, як Пушкін і ягоныя сябры-мастакі Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Валянцін Варанішча, а таксама грамадзкі актывіст Уладзімер Шульжыцкі ішлі з праваслаўнага храму праз горад, трымаючы ў руках партрэты Лапіцкага, якія напісалі самі. Быў на відэазапісе і момант затрыманьня Пушкіна.
Паводле праваабаронцы Алеся Дзергачова, які прысутнічаў у залі суду, на відэазапісе добра відаць, што Пушкін не аказваў супраціву міліцыянтам, калі яны прапаноўвалі яму сесьці да іх у машыну:
«У яго была ікона на галаве і партрэт Лапіцкага на грудзях. Ён стаяў і маўчаў. Яму сказалі прасьледаваць, а ён прасіў паўтарыць загад на беларускай мове. Потым яму сказалі, што прыменяць фізычную сілу, а ён прасіў паўтарыць загад па-беларуску. І потым, калі яго ўжо паклалі ў машыну, ён ляжаў як бервяно, але паўтараў: размаўляйце са мной на дзяржаўнай беларускай мове».
Пасьля суду з Пушкіным не ўдалося паразмаўляць, бо яго адразу забралі міліцыянты. Але пасьля прагляду стужкі, у перапынку, ён распавёў «Свабодзе», што гэты канфлікт, на яго думку, узьнік з аднае прычыны: смаргонская міліцыя не валодае беларускай мовай.
Ён таксама зьвярнуўся да судзьдзі з хадайніцтвам перадаць яму копію запісу ягонага затрыманьня, на што тая паставіла ўмову, каб стужка ніколі ня трапіла ў СМІ і інтэрнэт. На гэта Пушкін адказаў судзьдзі:
«Я сказаў, што трэба быць шчырым, і калі б я атрымаў відэазапіс, як мне круцяць рукі і цягаюць міліцыянты за беларускую мову і за Лапіцкага, канечне, я распаўсюдзіў бы яе ў СМІ. Я ня стаў яе падманваць. І тады яна сказала, што суд ня дасьць гэты запіс для шырокага карыстаньня».
Праваабаронца Алесь Дзергачоў пасьля прысуду сказаў «Свабодзе», што рашэньне суду носіць беспрэцэдэнтны характар:
«У прынцыпе, рашэньне суду не адпавядае рэчаіснасьці па абставінах справы. Па-першае, ён ніякі не арганізатар. А па-другое, ён фактычна асуджаны за няведаньне беларускай мовы нашай міліцыяй. Гэта ўвогуле красамоўны факт, пагардлівы такі факт, калі міліцыянт адмовіўся паўтарыць свой загад на дзяржаўнай беларускай мове».
На пачатку верасьня мастакі Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў, Валянцін Варанішча, а таксама грамадзкі актывіст Уладзімер Шульжыцкі зладзілі ў Смаргоні акцыю памяці кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады Расьціслава Лапіцкага.
Усе яны адстаялі ў царкве малебен, які быў заказаны па нявінна забітым Расьціславе Лапіцкім, пасьля чаго з партрэтамі Лапіцкага, якія самі намалявалі, ішлі па горадзе. На адной зь ціхіх вулачак іх запынілі міліцыянты і даставілі ў пастарунак, дзе на ўсіх склалі пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванага шэсьця. Мастакоў пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч.
Пазьней суд аштрафаваў Алеся Цыркунова на 1 мільён рублёў, Генадзя Драздова — на 3 мільёны рублёў, Валянціна Варанішчу — на 1 мільён, смаргонскага актывіста Ўладзімера Шульжыцкага — на 3 мільёны.
Мастакі вінаватымі сябе не прызналі і заявілі, што будуць абскарджваць рашэньні суду.
22-гадовы кіраўнік антыкамуністычнага падпольля Расьціслаў Лапіцкі быў расстраляны 28 кастрычніка 1950 году. Моладзевая падпольная арганізацыя, якую ён узначальваў, распаўсюджвала лістоўкі супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.