Алесь Чахольскі, адказны сакратар КХП-БНФ, назіраў за датэрміновым галасаваньнем на 345 участку Фрунзенскай выбарчай акругі № 101. Сёньня яго выдалілі з участку. Алесь Чахольскі лічыць, што супраць яго была ўчыненая правакацыя і падаў заяву на ўзбуджэньне крымінальнай справы.
Чахольскі: «Каля адзінаццатай гадзіны на нашым участку зьявіліся два маладыя чалавекі. Яны падышлі да камісіі, аддалі нейкія паперы, а пасьля занялі месцы сярод назіральнікаў.
Аб 11:30 да іх падышла старшыня камісіі з участку 346, які месьціцца ў гэтым самым будынку, і некуды іх павяла.
У 11:50 я даведаўся, што гэты малады чалавек, які зарэгістраваўся назіральнікам ад „Белай Русі“, напісаў на мяне акт. Пра тое, што я нібыта праводзіў фотаздымкі тых, хто прагаласаваў, і задаваў ім пытаньні, за каго прагаласавалі і чаму. На падставе гэтага акту мяне і выдалілі.
Я зьвярнуўся ў Фрунзенскае РУУС з заявай, каб узбудзілі крымінальную справу супраць гэтага „хлуса“. У мяне ёсьць сьведкі, што я гэтага не рабіў. Гэтую заяву я падаў і ў ЦВК і зьвярнуўся з просьбай, каб мяне ўзнавілі назіральнікам на гэтым участку.
Я лічу, што гэта спроба перашкодзіць сумленнаму падліку галасоў. Бо за 18 і 19 верасьня я ўжо склаў дзьве заявы аб парушэньні заканадаўства і Канстытуцыі на „маім“ участку. Думаю, што яны прынялі меры, каб мяне нэўтралізаваць».