Найбольшай актыўнасьцю ў датэрміновым галасаваньні вызначаюцца студэнты.
Адзін з назіральнікаў на ўчастку № 22 ў гомельскім унівэрсытэце імя Скарыны паведаміў:
«Сёньня ўранку перапынак быў вялікі, народу было шмат. І раніцай студэнты прыходзілі. Учора 103 чалавекі было. Людзей дарослых з суседніх дамоў прыходзіць мала. Учора пару чалавек, сёньня мужчына й жанчына прыходзілі. А ў асноўным — студэнты».
За два дні датэрміновага галасаваньня на 22-м участку ва ўнівэрсытэце прагаласавалі 19 адсоткаў выбарцаў.
Прыкладна такі самы малюнак з датэрміновым галасаваньнем назіраецца і на ўчастках №№ 27 і 28 , якія месьцяцца адпаведна ў тэхнічным унівэрсытэце імя Сухога й гандлёва-эканамічным унівэрсытэце.
Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Ўладзімер Кацора: «Назіральнікі за два дні зафіксавалі такія лічбы. На 27-м участку, у інтэрнаце ўнівэрсытэту імя Сухога, прагаласавалі 382 чалавекі. Крыху ніжэйшая, але таксама высокая лічба — на 28 участку, дзе галасуюць студэнты гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту. Там за два дні 218 студэнтаў прагаласавалі. Студэнты ідуць групамі, пакоямі. І наш досьвед назіраньня кажа, што гэта не выпадкова».
У Слоніме на ўчастку № 5 па 58-й выбарчай акрузе, як сьведчаць назіральнікі за выбарамі, плян датэрміновага галасаваньня даюць студэнты мэдыцынскага каледжу.
Назіральніца спадарыня Людміла: «Ну вось 19-га было 14 чалавек з раніцы і 34 студэнты пасьля абеду. А ўжо 20-га — 46 з раніцы, і з 16:00 да 19:00 аж 83 чалавекі прагаласавалі — пераважна студэнты. Ім сказалі, што ўсе абавязаныя датэрмінова прагаласаваць, тым больш, што на выходныя ўсе зьяжджаюць па хатах».
У Гарадзенскім мэдыцынскім каледжы, як сьведчаць назіральнікі, студэнтаў наагул водзяць групамі выкладчыкі. Вось якія лічбы на гэтым участку, распавядае назіральнік Віктар Міхальчык:
«Першы дзень — там прагаласавала 168 чалавек. Лічба цікавая тым, што каб больш за сто чалавек прагаласавала за дзень — гэта рэдкасьць. Звычайна фіксуецца максымум 80, 50, 30 чалавек. А на другі дзень тут прагаласавала 184 чалавекі — ізноў вельмі шмат. За два дні больш як 350 чалавек, уяўляеце?..»