Праваабаронцы «Вясны» абвясьцілі пра правядзеньне віншавальнага тыдня ў гонар палітвязьня Алеся Бяляцкага, якому 25 верасьня спаўняецца 50 гадоў.
Учора, 19 верасьня на офісе «Вясны», дарэчы, даўно апісаным міліцыяй, але які працягвае працаваць, адбылося незвычайнае мерапрыемства — фотасэсія. Праваабаронцы здымаліся з віншавальнымі плякатамі і паштоўкамі, адрасаванымі старшыні цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкам. Ідэю падказала фатограф Юля Дарашкевіч, якая лістуецца з Алесем Бяляцкім ды шмат зь кім яшчэ з палітвязьняў. Мой званок засьпеў Юлю Дарашкевіч як раз ў час працы над фотаздымкамі, якія плянуецца выкарыстаць для віншаваньня вязьня Бабруйскай калёніі Алесе Бяляцкага.
«Людзям, якія знаходзяцца за кратамі, вельмі важна ведаць, што іх памятаюць, зь імі салідарны. Таму любыя паштоўкі, любыя лісты — безумоўна гэта будзе рэальная падтрымка, знак ўвагі і падстава для радасьці. Любы чалавек можа сфатаграфавацца і даслаць фотку з віншавальным плакацікам ў „Вясну“, якая зробіць агульны буклет і дашле Алесю. А можа і сам адправіць Алесю свой фотаздымак».
Карэспандэнт нагадала, што сотні людзей, у тым ліку рэпрэсаваных за ўдзел ў падзеях 19 сьнежня 2010 году, атрымалі дапамогу праз «Вясну», якой кіраваў Алесь Бяляцкі. Калі нават частка гэтых людзей возьме ўдзел ў акцыі, атрымаецца паважны струмень добрых эмоцый, лічыць Юля Дарашкевіч.
Павал Севярынец, які адбывае «хімію» ў Пружанскім раёне, кажа пра тое, што лісты з волі даюць магчымасьць вязьню пашырыць кола кантактаў. Гэта асабліва важна і неабходна для інтэлігентнага чалавека, бо вакол яго ў калёніі сабраныя людзі самага рознага сацыяльнага ўзроўню і таму часта бракуе нармальных кантактаў. Ёсьць і яшчэ адна прычына, з якой Павал заклікае пісаць Алесю Бяляцкаму.
«Вялікая колькасьць лістоў на зоне гэта паказьнік высокага статусу. Калі ў цябе на волі шмат сяброў, значыць ты, як кажуць, сур’ёзны чалавек. І гэтак успрымаешся. І калі такую колькасьць лістоў бачаць ахоўнікі, яны натуральна з большай павагай ставяцца да вязьня».
Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук 19 верасьня атрымала ад мужа ліст, з якога зрабіла выснову, што «віншавальны тыдзень» ужо пачаў дзейнічаць.
«Алесь напісаў, што ўжо да яго пачалі прыходзіць віншаваньні. Прыкладам сказаў, што атрымаў віншаваньне ад Лявона Баршчэўскага».
Арганізатары «віншавальнага тыдня» заклікалі людзей дасылаць Алесю ня толькі віншавальныя паштоўкі на ягоны турэмны адрас, але і тэлеграмы ў дзень народзінаў, 25 верасьня. Яшчэ адной формай віншаваньня ёсьць пасланьне на пэўны электронны адрас. Валанцёры бяруцца потым адаслаць яго Бяляцкаму ў выглядзе ліста. Праваабаронца Наста Лойка адна з арганізатараў «віншавальнага тыдня», падзялілася наступнымі плянамі.
«Таксама мы заклікалі людзей, акрамя таго, што яны дасылаюць здымкі і нам, таксама зьмяшчаць іх у сваіх сацыяльных сетках. То бок можна пабачыць, што, напрыклад, Аляксей Янукевіч ужо вывесіў у сябе на „Фэйсбуку“ здымак з віншаваньнем Алеся. Спадзяемся, гэта будзе пашырацца. А потым мы разьлічваем, што частку гэтых здымкаў пакажам астатнім людзям».