Ужо сёньня, 20 верасьня: дзень народзінаў Натальлі Арсеньневай і Ніны Мацяш

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е

У Беларусі чакаецца істотнае пахаладаньне, дажджы, тэмпэратура да 13 градусаў цяпла.
У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

У офісе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) — брыфінг намесьніка старшыні партыі Ігара Лялькова, прысьвечаны выбарам у палату прадстаўнікоў. Пачатак а 12-ай.

У Букіўні, Украіна — прэзыдэнты Украіны і Польшчы возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцьця помніку расстраляным у 1940 годзе польскім афіцэрам.

У Брусэлі — саміт Эўразьвяз-Кітай.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

У Беларусі — дзень мытніка.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1939 — пры ўключэньні тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР пачаўся бой за Горадню .
1944 — заснаваная Гарадзенская вобласьць.
1945 — адкрылася першая экспазыцыя Літаратурнага музэю Янкі Купалы.
1950 — У Нью-Ёрку пачала выходзіць газэта «Беларус».

У гэты дзень нарадзіліся

1752 — Геранім Страйноўскі, асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзяяч.
1903 (па некаторых зьвестках — 1902) — Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка.
1943 — Ніна Мацяш, беларуская паэтка, перакладчыца.

У гэты дзень памерлі

1939 — Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік.
1993 — Дзьмітры Арцыменя, савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзяяч, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму. Быў застрэлены невядомымі каля свайго дому.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Каб ня мова,
даўно б мы растаялі,
расплыліся б імглой між чужых,
зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай —
і мы будзем жыць.
Будзем жыць!
Днямі яснымі, новымі
пойдзем, пойдзем з табой у гару,
наша жытная
і васільковая,
несьмяротная Беларусь!


Натальля Арсеньева
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

У Жэнэве патрабуюць вызваленьня беларускіх палітвязьняў

Галіну Сямдзянаву пахавалі на ганаровай алеі Паўночных могілак Менску

Кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» выставіла патрабаваньні да ўладаў