Зьміцер Дашкевіч ня можа сустрэцца з адвакатам — паведаміла Радыё Свабода нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.
Палажанка: «Сёньня мы не спрабавалі да яго езьдзіць. Званілі ў суд Глыбоцкага раёну і ў СІЗА-2, каб высьветліць, ці паступіла ў СІЗА даведка пра тое, што прысуд Дашкевічу ўступіў у законную сілу. Тады адвакат можа яго наведаць. У СІЗА сказалі — не, даведкі няма. Мы пачалі сумнявацца, бо даведка ня можа тыдзень ісьці службовай поштай з Глыбокага ў Віцебск. Мы сталі званіць у глыбоцкі суд. Там ужо судьдзя сама патэлефанавала ў СІЗА, і ёй адказалі, што ўсе дакумэнты ёсьць і прысуд уступіў у законную сілу. Гэта значыць, адваката ўвесь гэты час „вадзілі за нос“. Адвакатка яшчэ ў пятніцу, 14 верасьня, прыяжджала туды, і яе не пусьцілі. Магчыма, што даведка ўжо тады была».
Палажанка ня ведае, чаму адвакату не дазваляюць сустрэцца з палітзьняволеным. Магчыма, лічыць яна, яго проста ўжо няма ў СІЗА, і ён на этапе ў іншую калёнію:
«Можа, ня хочуць, каб перад этапам адвакат яго падтрымаў. Заўтра пойдзем у Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў разьбірацца, што адбываецца».
Наста апавяла, што год таму ўжо была сытуацыя, калі да Зьмітра не пускалі адваката. Праблемы пачаліся адразу пасьля этапу ў Горацкую калёнію. Адваката не пускалі, Зьміцер увесь час сядзеў у ШЫЗА. Супраць яго ладзіліся правакацыі, уначы яго выводзілі на начныя расьцяжкі. Паведаміць пра гэта без адваката ён нікому ня мог.
Тады дапамагла вялікая грамадзкая кампанія ў абарону Дашкевіча, якая скончылася мітынгам пад сьценамі горкаўскай калёніі.
Маладафронтаўцы былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў. Але калі яны выйшлі пасьля адседкі, да Дашкевіча пусьцілі адваката. А яшчэ празь месяц перавялі ў Глыбоцкую калёнію.
«У Глыбоцкай калёніі ніякіх праблемаў з наведваньнем адваката не было. Таму я не разумею, што гэта за гульні — пускаць адваката, не пускаць адваката».
Апошні раз, — кажа Наста, — адваката бачыў Зьмітра 5 верасньня. «Ён нармальна пачуваўся. Скардзіўся толькі, за ім вельмі пільны кантроль, увесь час сочаць. Але ўсё было больш-менш. У лістах мне пра ўмовы ўтрыманьня нічога не пісаў, але і ні на што асабліва не скардзіўся».