Старшыня АГП і кандыдат у дэпутаты Анатоль Лябедзька апавёў, што ягоны аўтамабіль быў забраны на штрафстаняку. Пра гэта ён даведаўся пасьля таго, як выйшаў з памяшканьня адной з амбасадаў.
«Відаць, езьдзяць за мной, кантралююць. Бо там насамрэч месца такое, што незразумела, як стаіць знак. Але зь якой сотні аўтамабіляў, якія стаялі побач, забралі менавіта мой. Я знайшоў сьведак, якія нават спрачаліся, што ўзялі кропкава менавіта аўтамабіль Лябедзькі, іншых не чапалі і паехалі».
Лябедзька сказаў, што ў выніку графік ягонай перадвыбарчай працы сапсаваны і яму давядзецца адганяць аўто.
«Трэба быць больш пільным, бо за такімі дробнымі правакацыямі і праблемамі могуць паўстаць больш сур’ёзныя».