«Лецішча знаходзіцца на тэрыторыі дачнага каапэратыва „Будаўнік“. Я ня памятаю, каб у нас раней гарэлі машыны. На пачатку другой гадзіны ночы я пачуў трэск і нейкія хлапкі. Зірнуў у вакно — гарыць мая машына. Выклікаў ратавальнікаў і міліцыю. Машыну патушылі, але салён увесь выгараў», — апавёў Аляксей Ціханенкаў.
Невядомыя зламысьнікі павыбівалі шыбы, каб укінуць усярэдзіну трохлітровую плястыкавую бутэльку з гаручай вадкасьцю.
Аляксей Ціханенкаў падазрае ў падпале двух братоў, адзін зь якіх — супрацоўнік міліцыі. Пра гэта ён і заявіў сьледчым. Абодвух братоў 11 верасьня спрабавалі апытаць праз дэтэктар хлусьні, але малодшы адмовіўся ад гэтай працэдуры.
Напярэдадні, 10 верасьня, па тэлебачаньні трансьлявалі тэледэбаты кандыдатаў па Аршанскай гарадзкой выбарчай акрузе з удзелам даверанай асобы Ціханенкава, віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. Дэбаты атрымаліся вострыя: кандыдатка Людміла Дабрыніна, старшыня Аршанскага гарсавету, у катэгарычнай форме адмовілася адказваць на пытаньне пра захаваньне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Павал Левінаў не выключае, што падпал машыны кандыдата мог стацца наступствам трансьляцыі тэледэбатаў.