Нягледзячы на тое, што большая палова часу, адведзенага на агітацыю, мінула, апазыцыйныя кандыдаты ў дэпутаты толькі зьбіраюцца праводзіць свае пікеты. Праблема ў тым, што ў большасьці зь іх дагэтуль няма ўлётак, а на перадвыбарчыя сходы мала хто прыходзіць.
Кандыдат у дэпутаты па Барысаўскай акрузе нумар 62, намесьнік старшыні АГП Леў Марголін пакуль не правёў ніводнага перадвыбарчага пікета. Сваю біяграфію і фота для агульнага пляката ў акруговую выбарчую камісію ён таксама не дасылаў. Затое паўдзельнічаў у двух арганізаваных уладамі сходах выбарцаў. Першую сустрэчу на заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік» выбарцы практычна праігнаравалі, кажа спадар Марголін:
«Аб’яву вывесілі больш за тыдзень перад тым, і гэта паказала цікаўнасьць да выбараў. Сустрэча была прызначаная на 16 гадзін. На гэты час у залю, разьлічаную на 400 чалавек, прыйшло роўна 15 чалавек».
Другая сустрэча з кандыдатамі прайшла ў барысаўскім Палацы культуры:
«Туды быў сабраны ўвесь ідэалягічны актыў горада, па разнарадцы ад прадпрыемстваў, школ, прадстаўнікі БРСМ, „Белай Русі“, праўладных прафсаюзаў. І сустрэча была добра адрэжысаваная».
Спадар Марголін кажа, што падчас ягонага выступу ў залі крычалі, задавалі правакацыйныя пытаньні, а 20 чалавек нават дэманстратыўна выйшлі.
Леў Марголін, як і іншыя «сьпікеры» ад АГП, дагэтуль ня мае перадвыбарчых улётак. Як тлумачыць прэсавая сакратарка партыі Ганна Красуліна, нават прыватныя друкарні адмаўляюцца выконваць іхнія замовы:
«Яны пачынаюць казаць: «Вы ж зразумейце, у нас бізнэс, нас жа закрыюць, карацей, мы гэта надрукаваць ня можам. Калі вам старшыня камісіі падпіша, што гэта можна друкаваць, тады мы пусьцім».
Улётак няма і невядома, калі яны будуць, а грошы на дабрачынных рахунках кандыдатаў фактычна заблякаваныя, кажа Ганна Красуліна.
Такая ж сытуацыя склалася і ў Партыі БНФ — яе кандыдаты ня маюць друкаваных матэрыялаў. Старшыня партыі Аляксей Янукевіч цяпер заняты тым, што спрабуе дамагчыся друку ўлётак:
«Сытуацыя такая, што прыватныя друкарні проста ня хочуць брацца за гэта, а дзяржаўныя хорам кажуць, што занятыя друкам дзёньнікаў ды іншых школьных матэрыялаў. Такое ўражаньне, што іх друкуюць на 10 гадоў наперад».
Без улётак кандыдаты ад БНФ ня могуць пачаць паўнавартасную агітацыйную кампанію, таму іхнія перадвыбарчыя пікеты адкладаюцца.
Змаглі надрукаваць улёткі хіба толькі ў Партыі левых «Справядлівы сьвет», прычым за кошт бюджэтных сродкаў. Але, як кажа прадстаўнік партыі Валер Ухналёў, кандыдаты ад «Справядлівага сьвету» толькі цяпер пачынаюць агітацыйную кампанію. Сам ён зьбіраецца правесьці першы пікет у аўторак увечары.
«Нашы кандыдаты пачынаюць сур’ёзную кампанію толькі з гэтага тыдня, бо мы толькі ў пятніцу атрымалі агітацыйныя матэрыялы з друкарні. І мы лічым, што два тыдні, якія засталіся, — дастаткова, каб правесьці пэўную агітацыйную кампанію».
Спадар Ухналёў прызнае, што гэтая кампанія накіраваная перш за ўсё на папулярызацыю партыі. У адрозьненьне ад АГП і БНФ, кандыдаты ад «Справядлівага сьвету» зьбіраюцца заставацца ў бюлетэнях да 23 верасьня. Але ў цэлым Валер Ухналёў як кандыдат ня бачыць у грамадзян асаблівай цікавасьці да гэтай выбарчай кампаніі.
Другая сустрэча з кандыдатамі прайшла ў барысаўскім Палацы культуры:
«Туды быў сабраны ўвесь ідэалягічны актыў горада, па разнарадцы ад прадпрыемстваў, школ, прадстаўнікі БРСМ, „Белай Русі“, праўладных прафсаюзаў. І сустрэча была добра адрэжысаваная».
Спадар Марголін кажа, што падчас ягонага выступу ў залі крычалі, задавалі правакацыйныя пытаньні, а 20 чалавек нават дэманстратыўна выйшлі.
Леў Марголін, як і іншыя «сьпікеры» ад АГП, дагэтуль ня мае перадвыбарчых улётак. Як тлумачыць прэсавая сакратарка партыі Ганна Красуліна, нават прыватныя друкарні адмаўляюцца выконваць іхнія замовы:
«Яны пачынаюць казаць: «Вы ж зразумейце, у нас бізнэс, нас жа закрыюць, карацей, мы гэта надрукаваць ня можам. Калі вам старшыня камісіі падпіша, што гэта можна друкаваць, тады мы пусьцім».
Улётак няма і невядома, калі яны будуць, а грошы на дабрачынных рахунках кандыдатаў фактычна заблякаваныя, кажа Ганна Красуліна.
Такая ж сытуацыя склалася і ў Партыі БНФ — яе кандыдаты ня маюць друкаваных матэрыялаў. Старшыня партыі Аляксей Янукевіч цяпер заняты тым, што спрабуе дамагчыся друку ўлётак:
Без улётак кандыдаты ад БНФ ня могуць пачаць паўнавартасную агітацыйную кампанію, таму іхнія перадвыбарчыя пікеты адкладаюцца.
Змаглі надрукаваць улёткі хіба толькі ў Партыі левых «Справядлівы сьвет», прычым за кошт бюджэтных сродкаў. Але, як кажа прадстаўнік партыі Валер Ухналёў, кандыдаты ад «Справядлівага сьвету» толькі цяпер пачынаюць агітацыйную кампанію. Сам ён зьбіраецца правесьці першы пікет у аўторак увечары.
Нашы кандыдаты пачынаюць сур’ёзную кампанію толькі з гэтага тыдня ...Валеры Ухналёў