Ад 10 верасьня гомельскія праваабаронцы распачалі акцыю да дня народзінаў Алеся Бяляцкага, зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна». Праз два тыдні, 25 верасьня, у Алеся 50-гадовы юбілей, які, відаць па ўсім, ён сустрэне ў Бабруйскай папраўчай калёніі № 2.
Анатоль Паплаўны, адзін з арганізатараў акцыі: «Мы мяркуем праз інтэрнэт, асабістыя кантакты, падрыхтоўку інфармацыйнага бюлетэня заклікаць неабыякавых людзей не пакідаць Алеся Бяляцкага ў дзень юбілею ў адзіноце за каменнымі мурамі турмы. Прапануем даслаць у бабруйскую вязьніцу № 2 на вуліцу Сікорскага, 1 у атрад № 14 віншавальныя паштоўкі. Распавядзем таксама шырокай грамадзкасьці пра акалічнасьці крымінальнай справы супраць яго».
Гомельскія актывісты згадваюць, што цягам 15 гадоў Алесь Бяляцкі бараніў правы сотняў грамадзянаў, якія зьведалі перасьлед рэжыму, матэрыяльна дапамагаў іх сем’ям, наймаў адвакатаў. Дапамогу беларускія ўлады палічылі асабістымі даходамі праваабронцы. Алеся Бяляцкага абвінавацілі ў нясплаце падаткаў і асудзілі на чатыры з паловай гады калёніі.