Берасьцейская кандыдатка ў дэпутаты парлямэнту Людміла Дзенісенка ў сваім выступе па тэлебачаньні скрытыкавала цяперашні стан мэдыцыны ў Беларусі. Пасьля выступу яе сталі запрашаць на дасьледаваньне самі мэдыкі.
Выступаючы па тэлебачаньні, кіраўніца гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Людміла Дзенісенка асноўную ўвагу зьвярнула на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё. Спадарыня апавяла пра цяжкадаступныя крэдыты, жыльлё, пра тое, што адукацыя становіцца платнай. Засяродзілася кандыдатка і на праблемах мэдыцыны:
«Я сказала, што ў нас тры дэпутаты мінулага скліканьня былі лекарамі, пры тым, што ў краіне дэфіцыт лекараў, вялікія чэргі ў паліклініках. І паліклінікі пераўтвараюцца ў фірмы па прадстаўленьні платных паслугаў. Падчас выступу я прадэманстравала і свой талёнчык на ультрагукавое дасьледаваньне. Гэты талёнчык мне выдалі ў чэрвені на 7 сьнежня. Пры гэтым платна — хоць зараз ідзі, а тут аж паўгода чакаць трэба!»
Людміла Дзенісенка распавяла, што пасьля гэтага выступу мэдыкі пачалі самі тэлефанаваць ёй, прапануючы прайсьці ультрагукавое дасьледаваньне:
«Яны ж усім кажуць, што ўсё добра, быццам бы для іх гэта ўвогуле нонсэнс. А мне сказалі, што я іх зганьбіла на ўсю краіну і зараз там загадчыкаў паліклінікі ледзь не здымаюць з працы».
Людміла Дзенісенка балятуецца ў парлямэнт па Берасьцейскай-Заходняй акрузе № 1.