Кандыдат у дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59 ад АГП Мікалай Уласевіч напісаў скаргу ў Смаргонскі суд у сувязі з тым, што па радыё і тэлебачаньні ў прызначаны час не прагучалі ягоныя выступы.
У скарзе Ўласевіч тлумачыць: акруговая камісія паведаміла яму, што выступ зьняты з эфіру, бо супярэчыць выбарчаму заканадаўству. Праўда, у адказе з акруговай камісіі не ўдакладняецца, хто прымаў такое рашэньне.
З ЦВК Уласевіча скіравалі да рашэньня Назіральнай рады па кантролі за захаваньнем парадку і правілаў правядзеньня перадвыбарчай агітацыі ў СМІ. Але ў тым рашэньні Ўласевіч не знайшоў свайго прозьвішча і канкрэтнага ўказаньня на тое, што парушыў ён асабіста.
Паводле Ўласевіча, рашэньні так званай Рады ня могуць быць абавязковымі, бо ў адпаведнасьці з артыкулам 11 Выбарчага кодэксу выбары ў Беларусі праводзяцца не Назіральнай радай, паўнамоцтвы якой нідзе ў Выбарчым кодэксе не прапісаныя, а выбарчымі камісіямі, якія ў межах сваіх паўнамоцтваў незалежныя ад дзяржаўных органаў і рашэньні якіх абавязковыя для выкананьня ўсімі дзяржаўнымі органамі.
Зыходзячы з гэтага, Уласевіч лічыць, што ў прадстаўленьні яму эфіру адмовіў нейкі неўстаноўлены орган альбо канкрэтная асоба. У суду Ўласевіч просіць устанавіць орган ці канкрэтную асобу, якая прыняла рашэньне зьняць яго з эфіру, а таксама абавязаць дырэкцыю тэлерадыёкампаніі паказаць у эфіры ягоны выступ.