3 верасьня ў Гаспадарчым судзе Менску адбыліся папярэднія слуханьні па справе аб ліквідацыі інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа», якая займаецца абаронай правоў зьняволеных.
З пазовам выступіла інспэкцыя падаткаў і збораў Савецкага раёну сталіцы. У панядзелак судзьдзя Алег Клюйко заслухаў абодва бакі, азнаёміўся з дакумэнтамі і прыняў справу да вытворчасьці.
Першым на паседжаньні выступіў прадстаўнік інспэкцыі падаткаў і збораў Дзьмітрый Содаль. Ён прывёў два асноўныя аргумэнты: «Плятформа» парушыла тэрмін падачы дэклярацыі, і не паведаміла пра зьмену месца знаходжаньня. Быццам бы супрацоўнікі падатковай ня раз спрабавалі трапіць у офіс арганізацыі, але там нікога не было.
Кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка патлумачыў, што арганізацыя разьвіваецца і вымушана наймаць дадатковыя плошчы. А кіраўніцтва знаходзіцца па месцы рэгістрацыі — у офісным будынку па вуліцы Веры Харужай, 22–28. Бандарэнка прадставіў судзьдзі Алегу Клюйко дакумэнты на арэнду памяшканьня:
«Па-першае, мітычнае незнаходжаньне па юрыдычным адрасе — гэта глупства і няпраўда. Мы знаходзіліся, знаходзімся і будзем там знаходзіцца. Непрадстаўленьне своечасова дэклярацыі аб падатку на прыбытак — гэта адзіны аргумэнт. Але нас аштрафавалі за тое, што мы несвоечасова прадставілі дакумэнты на прыбытак. Таму ніякіх аргумэнтаў у падатковай інспэкцыі няма».
Намесьніца кіраўніка «Плятформы» Алена Красоўская-Касьпяровіч патлумачыла, што арганізацыя заплаціла штраф за быццам бы несвоечасовую падачу дэклярацыі і гэтым ужо пакараная. Двойчы за адно парушэньне не караюць. Хоць насамрэч, як кажа Алена Красоўская-Касьпяровіч, усё адбывалася так:
«Наша падатковая інспэктарка была ў адпачынку. Нас перадалі іншай дзяўчыне. Мы зь ёй сустрэліся ў калідоры. Я перадала ёй пакет дакумэнтаў. Яна паспрабавала адчыніць дзьверы кабінэту, пабегала, пашукала ключ, але не знайшла. Сказала: „Прабачце, я не магу знайсьці ключ, каб паставіць пячатку на вашым экзэмпляры. Я перадам вам потым“. Калі выйшла наш інспэктар, мы даведаліся, што іх не задаволіла форма. Мы перааформілі дакумэнты літаральна цягам двух дзён і лічылі, што мы зь імі быццам бы ў разьліку. Але выявілася, што не ў разьліку».
Андрэй Бандарэнка на судовым паседжаньні заўважыў, што ў падатковай інспэкцыі Савецкага раёну не адзін раз губляліся дакумэнты, якія тычацца дзейнасьці «Плятформы». І гэта сьведчыць пра мэтанакіраваныя дзеяньні па зьнішчэньні ўстановы, адна з мэтаў якой — абарона правоў зьняволеных:
«Мы ўжо даўно былі гатовыя да таго, што нас вось-вось ліквідуюць, нас пра гэта папярэджвалі, нас палохалі гэтым. Зразумела, калі не падатковая, гэта будзе КДБ, калі не КДБ, то МУС — любы іншы орган можа ініцыяваць дзеяньні, якія ў выніку прывядуць да ліквідацыі ўстановы. Але нас гэта не палохае, у нас ёсьць іншыя шляхі выйсьця, і мы будзем працягваць працаваць».
Наступнае паседжаньне па справе ліквідацыі інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» прызначанае на 6 верасьня.