31 жніўня не пусьцілі ў эфір тэлеканалу «Беларусь-2» перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гомельскай-сельскай выбарчай акругі № 37 Адама Варанца.
У адведзены яму час трансьлявалі відэазамалёўкі пра Гомель, Добруш і камбінат «Усход», які вырошчвае гародніну.
Варанец: «Не паказалі, на мой погляд, таму, што я заяўляў пра адсутнасьць у Беларусі справядлівых выбараў, эканамічную нестабільнасьць, высокую інфляцыю, амаль штодзённую зьмену ў крамах цэньнікаў на прадукты харчаваньня, пра рост платы за адукацыю дзяцей. Зь іншага боку, у звычайных людзей няма добрага заробку і працаздольнае насельніцтва зьяжджае ў Расею у пошуках заробкаў. Тым часам чыноўнікі, нібыта пастаўленыя на службу народу, ад гэтага самага народу ніяк не залежаць. Я раіў людзям мірным шляхам зьмяніць сітуацыю — проста не пайсьці на выбары».
Кандытат лічыць, што Аляксандар Лукашэнка і дэмакратыя — гэта рэчы нясумяшчальныя.
Ня ўбачылі выбарцы 31 жніўня выступу яшчэ аднаго кандыдата ў Гомельскай-сельскай выбарчай акрузе № 37, вылучэнца Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці Пятра Ўсьціменкі. Наколькі вядома, ён проста не скарыстаўся сваім правам зьвярнуцца да выбарцаў праз тэлебачаньне.
Напярэдадні па тэлеканале «Беларусь-2» цэнзары не прапусьці зварот да выбарцаў кандыдыта ў дэпутаты ад АГП Марата Афанасьева са Жлобіна, які балятуецца ў Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе № 38.
На думку Афансьева, улады проста груба забараняюць публічна выказацца тым апазацыйным кандыдатам, якія крытычна ставяцца да цяперашніх так званых посьпехаў у эканоміцы й сацыяльнай сфэры і прапануюць людзям ня браць удзелу ў выбарчым фарсе.