У рэгіёнах міліцэйскае начальства й дзяржаўныя чыноўнікі пазьбягаюць сустрэчаў з дэмакратычнымі кандыдатамі. Некаторыя з вылучэнцаў ад апазыцыі заяўляюць, што гатовы ужо цяпер адмовіцца ад удзелу ў выбарах.
Мікалай Уласевіч, кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) па Смаргонскай выбарчай акрузе, распавядае, што адразу пасьля рэгістрацыі ён пісьмова зьвярнуўся ў Астравецкі і Смаргонскі РАУС, каб правесьці сустрэчу з працоўнымі калектывамі. І гэта было невыпадкова, бо праграма кандыдата Ўласевіча асноўным пунктам прадугледжвае барацьбу з карупцыяй ва ўладных структурах.
І вось сёньня Ўласевіч атрымаў пісьмовыя адказы. У Смаргоні ня могуць наладзіць сустрэчы з прычыны рамонту памяшканьня, а вось адказ з Астравецкага РАУС:
Уласевіч: «У цяперашні час арганізаваць сустрэчу з супрацоўнікамі Астравецкага РАУС не ўяўляецца магчымым у сувязі зь немагчымасьцю сабраць увесь асабовы склад з прычыны пагаршэньня апэратыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёну і максымальнага задзейнічаньня супрацоўнікаў аддзела для выкананьня пастаўленых задач…»
Уласевіч на гэта рэагуе наступным чынам: «Вядома, гэта проста зьдзек. Але, з другога боку, напэўна, мне ёсьць што сказаць, і кіраўніцтва баіцца, каб гэта ўсё я не данёс да асабовага складу. Справа ў тым, што супрацоўнікі міліцыі моўчкі пасядзяць, але мае словы зародзяць у іх пэўнае перакананьне ў маёй праўдзе, а кіраўніцтву гэта непатрэбна».
Кандыдат ад БНФ па Слонімскай акрузе Іван Шэга выправіўся сёньня ў Зэльву, каб разьвесіць агітацыйныя плякаты і ўзгадніць у адведзеных райвыканкамам памяшканьнях сустрэчы з выбарцамі. Вось з чым яму давялося сутыкнуцца ў раённым РДК.
Шэга: «Палохаюцца гэтыя кіраўнікі ўстаноў. Кажуць, што мы нічога ня ведаем, маўляў, нам усё прыносіць ідэалягічны аддзел. А ідэалягічны аддзел прыносіць матэрыялы за праўладнага кандыдата Сопікаву…»
На Магілёўшчыне чыноўнікі — вылучэнцы на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў пачынаюць тлумачыць чаму яны адмаўляюцца ўдзельнічаць у дэбатах. Першым гэта зрабіў у перадвыбарчым выступе па дзяржаўным радыё кандыдат у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Аляксандар Агееў.
У звароце да выбарцаў намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандар Агееў 35 сэкундаў з амаль пяціхвіліннага выступу адвёў тэме дэбатаў. Ён зазначыў, што ня бачыць сэнсу ў дыскусіі з тымі, хто неабгрунтавана крытыкуе і ня бачыць дасягненьняў у краіне. У прыватнасьці, чыноўнік заявіў:
«Кіраўнікі некаторых партыяў у 2007 годзе сустракаліся з чальцамі сэнату ЗША і абмяркоўвалі магчымасьць амэрыканскага ўплыву на палітычную сытуацыю ў Беларусі, а таксама аналягічныя іх дзеяньні. Пра якія дэбаты можна гаварыць з прадстаўнікамі такіх партыяў? Я ня бачу ў гэтым здаровага сэнсу. Дзякуй за ўвагу».
Хто гэтыя невядомыя прадстаўнікі партыяў, Аляксандар Агееў не канкрэтызаваў. Між тым ягоныя канкурэнты па акрузе — намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў і актывістка партыі левых «Справядлівы Сьвет» Зінаіда Мілешчанка. Абое гатовыя дэбатаваць.
Рыгор Кастусёў: «Мы ідзём на дэбаты не як супернікі, а як саюзьнікі. Будзем дэбатаваць з той сытуацыяй, якая ёсьць цяпер у Беларусі. Але, на жаль, не з Агеевым. Ён адмовіўся не таму, што якіясьці кіраўнікі партыяў з кімсьці сустракаліся й абмяркоўвалі сытуацыю на Беларусі — яму проста няма чаго казаць. Людзі памятаюць, які ён чалавек і які кіраўнік. За яго людзі адназначна не прагаласуюць».
На Віцебшчыне мінулай ноччу міліцыянты двойчы абшукалі машыну, у якой ехаў віцебскі апазыцыйны кандыдат Аляксей Гаўруцікаў. Міліцыянты шукалі нібыта нейкія друкаваныя агітацыйныя матэрыялы.
Спадар Гаўруцікаў ехаў зь Менску на машыне сябра — перавозіў у Віцебск рэчы сваёй дачкі. На ўскраіне абласнога цэнтру аўтамашыну спынілі супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы. Міліцыянты заявілі, што рэчы ў машыне нібыта крадзеныя, і тут жа пачалі рабіць несанкцыянаваны ператрус, — апавядае Аляксей Гаўруцікаў:
«Старшы лейтэнант Халадноў — ён без усялякіх санкцыяў „распатрашыў“ машыну там, дзе нас затрымалі. А потым, калі я стаў казаць, што яны дзейнічаюць незаконна, нас завезьлі ў Першамайскі РАУС, і там нас „патрашыў“ іншы чалавек — ён быў у цывільным, бяз бэйджыка, але назваўся капітанам Пятроўскім. Ён запрасіў двух сьведак. Акрамя іх, прысутнічалі й нейкія яшчэ пяць афіцэраў. Адзін ахоўваў мяне, астатнія назіралі, нібыта гэта нейкае шоў».
Паводле спадара Гаўруцікава, супрацоўнікі міліцыі шукалі нейкую друкаваную прадукцыю — пра гэта яны самі сказалі сьведкам. Ператрэсьлі ўсе асабістыя рэчы, што былі ў машыне — перапісалі нават выходныя дадзеныя газэт, у якія быў загорнуты абутак. Частку рэчаў забралі, у тым ліку тэчку з дакумэнтамі, якая належыць яшчэ адной дэмакратычнай кандыдатцы, Алене Фаміной.
Яна засталася бяз самых неабходных матэрыялаў, працягвае Аляксей Гаўруцікаў:
«Там сьпіс ініцыятыўнай групы, іншае — усе, чым мы для выбараў карыстаемся. Яна аддала мне яе, бо заставалася ў Менску, каб лягчэй было. Папка працоўная. І яшчэ нататнік алфавітны, дзе адрасы і нумары тэлефонаў сяброў, знаёмых, ініцыятыўнай групы, тых, хто задзейнічаны ў назіраньні… У мяне забралі адзіны асобнік „Народнай праграмы“. Нічога не тлумачылі, тупа забралі, і ўсё!»
Аляксей Гаўруцікаў напісаў скаргу ў пракуратуру, бо лічыць, што міліцыянты абмяжоўваюць яго дзейнасьць як кандыдата ў дэпутаты. Ня кажучы ўжо пра абразу падазрэньнем у крадзяжы. Падобную скаргу рыхтуе і Алена Фаміна, якая патрабуе аддаць ёй беспадстаўна забраныя рэчы.
На кіроўцу машыны таксама склалі пратакол. За тое, што нібыта ехаў з выключанымі фарамі, бо перад 1 верасьня праводзіцца адмысловая кампанія па бясьпецы руху. Хоць першапачатковая прычына затрыманьня была ў супрацьлеглым — тады паўстала пытаньне, чаму кіроўца ўключыў сьвятло.
Зарэгістраваны кандыдат па Пінскай гарадзкой выбарчай акрузе № 14 Аляксандар Рамановіч, кандыдат ад партыі БНФ, паведаміў сёньня «Свабодзе» пра свой намер спыніць удзел у выбарчай кампаніі.
Аляксандар Рамановіч — адзіны канкурэнт дзейнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Зінаідзе Мандроўскай, якая некалі раней працавала ў Пінску дырэктарам прадпрыемства «ЭлКіс» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Паводле Аляксандра Рамановіча, улада робіць стаўку менавіта на кандыдата Зінаіду Мандроўскую:
«Калі я нават не здымуся з гэтых выбараў, то менавіта яна атрымае наўпрост дарогу да дэпутацкага крэсла…Гэта ж вядома, бо такія ў нас выбары…»
Аляксандар Рамановіч узначальвае Пінскую гарадзкую арганізацыю Партыі БНФ. Гатовы ўдзельнічаць у палітычных дэбатах. Але, як кажа, ягоная прапанова канкурэнту не атрымала працягу:
«Я, вядома, хацеў бы паўдзельнічаць у дэбатах. І я пра гэта паведаміў старшыні акруговай выбарчай камісіі, а зараз панясу яшчэ й пісьмовую заяву».
Аляксандар Рамановіч кажа, што зараз супраць яго як апазыцыйнага кандыдата ўзмацняюцца ідэалягічныя правакацыі:
«Пайшоў так званы „чорны піяр“ у інтэрнэце. Там нават цэлы відэаролік зроблены. На ім — зусім не мая кватэра, а паведамляецца, што я жыву „ў бардаку“. А пасьля гэтая „навіна“ была перадрукаваная на пінскім афіцыйным сайце, і тут ужо былі арганізаваныя камэнтары зьедлівага характару…У выніку я змушаны быў зьвярнуцца са скаргай у пракуратуру. Тая зьвярнулася ў міліцыю, і зараз нібыта яны шукаюць вінаватых…»
Таксама Аляксандар Рамановіч тлумачыць прычыны, дзеля якіх ён прыме рашэньне аб датэрміновым спыненьні ўдзелу ў гэтай выбарчай кампаніі:
«У Пінску ў людзей стаўленьне да гэтых выбараў абыякавае…Цяпер людзі не давяраюць дэпутатам. Лічаць, што ад іх аніякай карысьці няма».
Карэспандэнт: «Гэта дадае рашучасьці здымацца з выбараў?»
«Так, так. Я нават упэўнены, што гэта давядзецца зрабіць. Акрамя таго, улады ж ня пойдуць на выкананьне маіх патрабаваньняў. А калі гэтыя ўмовы ня выкананыя, то няма сэнсу працягваць свой удзел у выбарчай кампаніі. Адзінае, што застаецца зрабіць — гэта давесьці да людзей сваю праграму, каб людзі яшчэ раз пачулі пра Партыю БНФ, пра Народную праграму. Каб людзі ведалі, што ёсьць пэўныя апазыцыйныя цяперашняй уладзе палітычныя сілы. І я мяркую, што калі мы адмовімся ад далейшага ўдзелу ў выбарах, то такім чынам зьнізім яўку выбарцаў на галасаваньні…»
Смаргонь
Міліцэйскае начальства адмаўляецца ад сустрэчы з дэмакратычным кандыдатамІ вось сёньня Ўласевіч атрымаў пісьмовыя адказы. У Смаргоні ня могуць наладзіць сустрэчы з прычыны рамонту памяшканьня, а вось адказ з Астравецкага РАУС:
Уласевіч: «У цяперашні час арганізаваць сустрэчу з супрацоўнікамі Астравецкага РАУС не ўяўляецца магчымым у сувязі зь немагчымасьцю сабраць увесь асабовы склад з прычыны пагаршэньня апэратыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёну і максымальнага задзейнічаньня супрацоўнікаў аддзела для выкананьня пастаўленых задач…»
Уласевіч на гэта рэагуе наступным чынам: «Вядома, гэта проста зьдзек. Але, з другога боку, напэўна, мне ёсьць што сказаць, і кіраўніцтва баіцца, каб гэта ўсё я не данёс да асабовага складу. Справа ў тым, што супрацоўнікі міліцыі моўчкі пасядзяць, але мае словы зародзяць у іх пэўнае перакананьне ў маёй праўдзе, а кіраўніцтву гэта непатрэбна».
Слонім
Шэга: «Палохаюцца гэтыя кіраўнікі ўстаноў. Кажуць, што мы нічога ня ведаем, маўляў, нам усё прыносіць ідэалягічны аддзел. А ідэалягічны аддзел прыносіць матэрыялы за праўладнага кандыдата Сопікаву…»
Шклоў
Дэмакратычныя кандыдаты гатовыя да дэбатаў, а вылучэнец ад улады – неУ звароце да выбарцаў намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандар Агееў 35 сэкундаў з амаль пяціхвіліннага выступу адвёў тэме дэбатаў. Ён зазначыў, што ня бачыць сэнсу ў дыскусіі з тымі, хто неабгрунтавана крытыкуе і ня бачыць дасягненьняў у краіне. У прыватнасьці, чыноўнік заявіў:
«Кіраўнікі некаторых партыяў у 2007 годзе сустракаліся з чальцамі сэнату ЗША і абмяркоўвалі магчымасьць амэрыканскага ўплыву на палітычную сытуацыю ў Беларусі, а таксама аналягічныя іх дзеяньні. Пра якія дэбаты можна гаварыць з прадстаўнікамі такіх партыяў? Я ня бачу ў гэтым здаровага сэнсу. Дзякуй за ўвагу».
Хто гэтыя невядомыя прадстаўнікі партыяў, Аляксандар Агееў не канкрэтызаваў. Між тым ягоныя канкурэнты па акрузе — намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў і актывістка партыі левых «Справядлівы Сьвет» Зінаіда Мілешчанка. Абое гатовыя дэбатаваць.
Рыгор Кастусёў: «Мы ідзём на дэбаты не як супернікі, а як саюзьнікі. Будзем дэбатаваць з той сытуацыяй, якая ёсьць цяпер у Беларусі. Але, на жаль, не з Агеевым. Ён адмовіўся не таму, што якіясьці кіраўнікі партыяў з кімсьці сустракаліся й абмяркоўвалі сытуацыю на Беларусі — яму проста няма чаго казаць. Людзі памятаюць, які ён чалавек і які кіраўнік. За яго людзі адназначна не прагаласуюць».
Віцебск
«Адзін міліцыянт ахоўваў мяне, яшчэ пяцёра назіралі, нібыта гэта было нейкае шоў»«Старшы лейтэнант Халадноў — ён без усялякіх санкцыяў „распатрашыў“ машыну там, дзе нас затрымалі. А потым, калі я стаў казаць, што яны дзейнічаюць незаконна, нас завезьлі ў Першамайскі РАУС, і там нас „патрашыў“ іншы чалавек — ён быў у цывільным, бяз бэйджыка, але назваўся капітанам Пятроўскім. Ён запрасіў двух сьведак. Акрамя іх, прысутнічалі й нейкія яшчэ пяць афіцэраў. Адзін ахоўваў мяне, астатнія назіралі, нібыта гэта нейкае шоў».
Паводле спадара Гаўруцікава, супрацоўнікі міліцыі шукалі нейкую друкаваную прадукцыю — пра гэта яны самі сказалі сьведкам. Ператрэсьлі ўсе асабістыя рэчы, што былі ў машыне — перапісалі нават выходныя дадзеныя газэт, у якія быў загорнуты абутак. Частку рэчаў забралі, у тым ліку тэчку з дакумэнтамі, якая належыць яшчэ адной дэмакратычнай кандыдатцы, Алене Фаміной.
Яна засталася бяз самых неабходных матэрыялаў, працягвае Аляксей Гаўруцікаў:
«Там сьпіс ініцыятыўнай групы, іншае — усе, чым мы для выбараў карыстаемся. Яна аддала мне яе, бо заставалася ў Менску, каб лягчэй было. Папка працоўная. І яшчэ нататнік алфавітны, дзе адрасы і нумары тэлефонаў сяброў, знаёмых, ініцыятыўнай групы, тых, хто задзейнічаны ў назіраньні… У мяне забралі адзіны асобнік „Народнай праграмы“. Нічога не тлумачылі, тупа забралі, і ўсё!»
Аляксей Гаўруцікаў напісаў скаргу ў пракуратуру, бо лічыць, што міліцыянты абмяжоўваюць яго дзейнасьць як кандыдата ў дэпутаты. Ня кажучы ўжо пра абразу падазрэньнем у крадзяжы. Падобную скаргу рыхтуе і Алена Фаміна, якая патрабуе аддаць ёй беспадстаўна забраныя рэчы.
На кіроўцу машыны таксама склалі пратакол. За тое, што нібыта ехаў з выключанымі фарамі, бо перад 1 верасьня праводзіцца адмысловая кампанія па бясьпецы руху. Хоць першапачатковая прычына затрыманьня была ў супрацьлеглым — тады паўстала пытаньне, чаму кіроўца ўключыў сьвятло.
Пінск
«Адзінае, што застаецца зрабіць – гэта давесьці да людзей сваю праграму, каб людзі яшчэ раз пачулі пра Партыю БНФ»Аляксандар Рамановіч — адзіны канкурэнт дзейнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Зінаідзе Мандроўскай, якая некалі раней працавала ў Пінску дырэктарам прадпрыемства «ЭлКіс» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Паводле Аляксандра Рамановіча, улада робіць стаўку менавіта на кандыдата Зінаіду Мандроўскую: