Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Надвор'е.
Пераважна без ападкаў. На працягу дня 17—23°С.
ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
У залі адукацыйных тэхналёгіяў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя факсымільнага выданьня беларускага старадруку —віленскага «Буквара» 1767 году. Пачатак а 15.00.
У Тэгеране пачынаецца асноўная частка XVI саміту дзяржаваў-удзельніц Руху недалучэньня. Дэлегацыю афіцыйнага Менску на саміце ачольвае міністар замежных справаў Уладзімер Макей.
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Менск, вул. Крапоткіна, 44) у рамках тэатральнай летняй школы SYPEMEDA адбудзецца паказ новага спэктаклю «Бабілёнская вежа». Пачатак а 19.00.
У Вільні распачнецца міжнародны фэстываль «Vilnius Music Week» (працягнецца да 2 верасьня).
У Манака ў часе лёсаваньня групавой фазы Лігі чэмпіёнаў УЭФА будзе названае імя найлепшага эўрапейскага футбаліста сэзону 2011–2012 гг.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень зьніклых.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1918 — Фані Каплан страляла ў Леніна. Няўдалы замах паклаў пачатак «чырвонаму тэрору» ў бальшавіцкай Расеі.
1991 — Азэрбайджан абвясьціў незалежнасьць ад Савецкага Саюзу.
2009 — на авіяцыйным паказе ў Радаме ў Польшчы разьбіўся беларускі зьнішчальнік СУ-27. Загінулі два пілёты: яны пастанавілі не катапультавацца, а адвесьці самалёт на максымальна магчымую адлегласьць ад населенага пункту.
У гэты дзень нарадзіліся:
1797 — ангельская пісьменьніца Мэры Шэлі, аўтарка раману «Франкенштэйн, або сучасны Прамэтэй».
1860 — расейскі мастак Ісак Левітан.
1871 — брытанскі фізык Эрнэст Рэзэрфорд, адкрывальнік пратона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1954 — першы прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
1958 — Анна Паліткоўская, расейская журналістка і праваабароньніца.
1975 — беларуская велагоньніца Натальля Цылінская, 8-разовая чэмпіёнка сьвету, бронзавая прызэрка Алімпійскіх гульняў 2004 году.
У гэты дзень памерлі:
1929 — беларускі паэт Паўлюк Трус.
1940 — брытанскі фізык Джозэф Томпсан, адкрывальнік электрона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
2006 — эгіпецкі пісьменьнік Нагіб Махфуз, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Розум у чалавека пазнаецца па яго адказах. Мудрасьць — па яго пытаньнях.
Нагіб Махфуз
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Саньнікаў: «Перамовы з Лукашэнкам — толькі аб перадачы ўлады»
Wall Street Journal: Самы нелюбімы журналіст Лукашэнкі
Будуем АЭС. А як жа бязьядзерны статус?