Менш чым праз тыдзень пачынаецца новы навучальны год. Бацькі школьнікаў зараз — у пошуку: дзе і як набыць усё неабходнае па прымальных коштах, каб выдаткі вытрмаў сямейны бюджэт. У якую суму абыдзецца сабраць дзіця ў школу?
Маці будучага першаклясьніка Арцёма спадарыня Юлія распавяла, што сын зь нецярплівасьцю чакае 1 верасьня і сам браў актыўны ўдзел у выбары ўсяго неабходнага:
«У гэтым годзе мой сын ідзе ў першую клясу. На канцтавары пайшло ня так ужо і шмат грошай — дзесьці 280 тысяч. Што да адзеньня, то гэта даволі вялікія траты для сям’і. Калі заробак у бацькоў каля 5 мільёнаў, то купіць прыстойную вопратку даволі складана. Да прыкладу, на нагу майго сына (у яго вялікі пад’ём) беларускі абутак па больш-менш прымальных коштах проста не налазіць. Таму прыйшлося купляць польскія чаравікі, якія каштавалі 400 тысяч. Пінжак мы купілі недарагі, у звычайнай краме. А штаны вырашылі набыць ультрамодныя, завужаныя да нізу. Давялося купляць на выстаўцы, і абышліся яны таксама ў 400 тысяч. Паводле папярэдніх падлікаў, я ўжо патраціла больш за 2,5 мільёны. Дарэчы, у гэтыя два з паловай мільёны я ня ўлічвала спартовы касьцюм, які набыла ў Вільні, камізэлькі. Ня ўлічвала і прыемныя дробязі, кшталту цікавых алоўкаў з выявамі жывёлаў і гэтак далей, што будзе радаваць дзіця ў школе. Але, думаю, на працягу першага месяца прыйдзецца дакупляць нейкія рэчы».
На дзелавыя гарнітуры для хлопчыкаў-падлеткаў — кошты ад 400 тысяч да 1 мільёна. Звычайная кашуля беларускай вытворчасьці каштуе 100–120 тысяч. Блюза для дзяўчынкі — ад 150 да 300 тысяч. А блюзачак ды кашулек трэба як мінімум 4–5 розных колераў. Туфлі скураныя — пачынаючы ад 300 тысяч, прыкладна столькі ж каштуюць і красоўкі. Плюс спартовы касьцюм, зьменны абутак, ранец, канцтавары… І так да бясконцасьці. Праўда, паўсюль працуюць школьныя базары. Каля сталічнага ЦУМу — цэлы павільён, дзе, здавалася б, ёсьць усё неабходнае….
Карэспандэнтка: «Вы зьбіраеце, я бачу, хлопчыка ў школу. У якую суму абыдзецца падрыхтаваць дзіця да школы?
«Паўваўняны гарнітур каштуе 600 тысяч зь лішнім, туфлі — 333 тысячы, гольфік — 76 тысяч, камізэлька — 80 тысяч. Вось купілі пару сшыткаў, дзёньнік, вокладкі — 96 тысяч. Яшчэ ж спартовы абутак патрэбны, кашулі, бялізна… То бок у 3 мільёны не ўкладзесься».
Карэспандэнтка: «А выбар вам падабаецца? Я бачу, што вы няшмат купілі, толькі сшыткі…»
«Тут на ягоны рост нічога няма. У яго 1 мэтар 46 см, а тут толькі гарнітуры на рост 1.40. Няма тут выбару».
Спадарыня: «Жах, наагул».
Карэспандэнтка: «А чаму жах?»
«Дорага ўсё!»
Мужчына: «Купілі форму дзяўчынцы — 1 мільён 260 тысяч. Гэта без абутку».
Спадарыня: «Пакуль яшчэ зусім няшмат купілі, а ўжо 1 мільён 400 тысяч патрацілі. Не купілі яшчэ гарнітур, камізэлькі, кашулі. Думаю, мільёны 3 як мінімум патрэбна. Але хлопец у нас даволі мажны, і падабраць яму мы нічога ня можам. То бок даводзіцца купляць гарнітур на дарослага і караціць потым. То бок праблема».
Карэспандэнтка: «Вы сказалі, што мінімум 3 мільёны неабходна…»
«Так, але ў нас яшчэ шмат чаго засталося зь мінулага году».
Такім чынам, як кажуць бацькі, каб набыць самае неабходнае, патрэбны як мінімум сярэдні месячны заробак беларуса — прыкладна 400 даляраў. Ды яшчэ праблемы з асартымэнтам, асабліва калі ў дзіцяці нестандартная фігура.